ГАТОЎНАСЦЬ НУМАР АДЗІН



У сельскай гаспадарцы ўсе работы важныя, ад кожнай ёсць унёсак у канчатковы вынік – ураджай. А збор ураджаю, як фінальны акорд у інструментальнай п’есе. Хочацца, каб акорд гэты быў – узнёслы, мажорны.

На парадку дня – збор ураджаю рапсу і каласавых культур. Поспех жніва вызначае гатоўнасць да яго ўсяго ўборачнага комплексу. У пятніцу, 19 ліпеня, інжынерная служба СВК “Русь-Агра” здавала апошні пераджніўны экзамен – на тэхнічны агляд былі выстаўлены збожжаўборачныя камбайны.

Начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду Дзятлаўскага раёна В. Шулейка вынікамі агляду застаўся задаволены: усе выстаўленыя на агляд камбайны былі тэхнічна спраўныя, належным чынам укамплектаваныя сродкамі бяспекі, дапаможнымі прыладамі і інструментамі.

Усе машыны атрымалі дазвол на эксплуатацыю. Камбайнавым экіпажам В. Шулейка пажадаў бяспечнай працы, высокіх намалатаў і мінімальных страт ураджаю.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/