Гаспадар поля



Анатоль Іванавіч Рудазуб — работнік старой загартоўкі. Яго працоўны стаж у адным калектыве ні многа, ні мала — 34 гады.

Родам ён з Міншчыны. На месца будучай працы спачатку прыехаў у разведку... на танку. Аднаго дня танкавы полк, у якім хлопец праходзіў тэрміновую вайсковую службу, з Бабруйска выправіўся на манёўры.

Шлях вайсковай калоны ляжаў праз Дзятлаўшчыну да Немана. Раку танкісты фарсіравалі па пантонным мосце, таму і запомнілася і пераправа, і мясцовасць перад Нёманам.

Пасля заканчэння Ляхавіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума Анатоля Рудазуба накіравалі па месцах баявога паходу — у Дзятлаўскі раён. Было тэта ў 1976 годзе. У калгасе "Расія" навічка прызначылі аграномам участка. I з таго часу месца працы Анатоль Рудазуб не змяніў ні разу. Змяняліся леты, змяняліся зімы, змяняліся кіраўнікі гаспадаркі, нязменным заставаўся Рудазуб. Нязменным, як гарант паспяховасці сельгаспрадпрыемства. Хіба што пасада яго крышку перайначылася (праз шэсць гадоў працы стаў кіраўніком участка) дьі ўчастак з цягам часу пабольшаў (пасля двухразовага ўзбуйнення гаспадаркі ўчастак нават перарос межы колішняга калгаса).

Анатоль Рудазуб — чалавек адказны. На такіх і трымаюцца калектыў, работа. I ў тым, што калгас "Расія", затым СВК "Русь-Агра" на працягу дзесяцігоддзяў быў раённым аграрным лідарам, вялікая заслуга Рудазуба.

У сёлетнім маі Анатоль Іванавіч Рудазуб, кіраўнік вытворчага аддзялення №1 СВК "Русь-Агра", за асабісты уклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і дасягненне значных вытворчых поспехаў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

Б. ВАРНА

_____________________________________________________________________________________________________
И диетах много написано, много рассказано по телевидению. Причины, которые могут вас побудить сесть на диету могут быть разные. Это и предстоящее торжество, это и намечающиеся соревнования, это и просто желание подкорректировать свои формы. Главное, помнить, что правильная и полезная диета - та, которая согласована с врачом. Иначе вы имеете немаленький шанс принести значительный урон своему здоровью.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/