Гісторыя маладой сям'і



Аляксандр і Наталля Шырокіх пазнаёміліся ў кампаніі агульных сяброў. Узаемная сімпатыя перарасла у моцнае пачуццё. якое цяпер сагравае ўжо іх маладую сям'ю. А хутка ў ёй з явіцца і папаўненне.

— Гэта вялікая радасць для нашай сям'і, — адзначае Аляксандр. — Я і Наташа з нецярпеннем чакаем з'яўлення на свет нашага дзіцяці. I ў той жа час хвалюемся: цяпер патрэбна несці адказнасць не толькі за сябе, але і за новае жыццё.

— Напэўна, за гэты перыяд спісак справаў па доме, за якія вы адказваеце, значна пашырыўся?
— Безумоўна, я стараюся рабіць усе для таго, каб не нагружаць Наташу, па магчымасці дапамагаю ёй аа ўсім. Але і яна ў мяне залатая: разумев, што я працую, бывае зменны графік работы, часам даводзіцца працаваць у выхадныя. Таму жонка моцна не нагружае працай па доме. Я ёй за гэта вельмі ўдзячны.

— А як вы праводзіце свой вольны час?
— Калі ў горадзе арганізоўваюцца якія-небудзь мерапрыемствы на свежым паветры накшталт Купалля, мерапрыемстваў да 9 мая, Дня незалежнасці, мы стараемся іх наведваць. А, увогуле, пайсці карысна адпачыць практычна няма куды. Гэта, на мой погляд, вельмі надзённая сёння праблема. У тых барах і рэстаранах, якія працуюць у горадзе, хутчэй не адпачнеш, а стомішся: ад п'янай публікі, нецэнзурнай лаянкі і няякаснага сэрвісу.

— А якія-небудзь сямейныя традыцыі ёсць у вашай маладой сям'і?
— Мы абавязкова збіраемся разам за святочным сталом у дні нараджэння, на Новы год. Запрашаем бацькоў, родных, сяброў, заўсёды цікава адзначаем святы. А са з'яўленнем дзіцяці ў нашай сям'і з'явяцца і новыя традыцыі.

— Аляксандр, а аб чым вы марыце?
— Мне вельмі хочацца, каб мае родныя і блізкія былі здаровыя і шчаслівыя, каб бацькі пажылі як мага больш, каб у мяне нарадзілася здаровае дзіця. І галоўнае, каб Бог даў нашай маладой сям'і цярпення і мудрасці для выхавання дастойнага чалавека.

Н.БАКЛУШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/