Гісторыя - любімая навука



Юнацтва, маладосць. Звычайна іх атаясамляюць з вясной душы, калі яна яшчэ толькі-толькі пачынае самастойна спазнаваць навакольны свет. Якім чынам павінен прайсці гэты шлях? Па прынцыпу: "Спяшайся спазнаць, бо маладосць адна?" Калі так, значыць — безразважліва гуляй, пакуль ёсць час, а вось аб духоўным ты падумаеш у больш сталым узросце. А, можа, на гэтым шляху варта кіравацца праверанай многімі стагоддзямі мудрасцю "Беражы гонар змоладу"? Пытанне з шэрагу вечных, і ў кожнага на яго — свой адказ.

Раман Францішчык, дзесяцікласнік першай сярэдняй школы г. Дзятлава, лічыць, што ў маладосці павінен быць закладзены "фундамент" для будучага жыцця. Яго будуць складаць звычкі, духоўныя і маральныя якасці. Менавіта яны і нададуць трываласць гэтаму "фундаменту". Інакш кажучы, маладосць — гэта той "базіс", ад якога будзе залежаць далейшая "надстройка".

Я нездарма прыгадала гэтыя гістарычныя тэрміны: гісторыя — любімая навука Рамана. Яе вывучэннем ён сур'ёзна займаецца на працягу некалькіх гадоў пад кіраўніцтвам настаўніка Сяргея Мікалаевіча Сівага. Пленная праца гэтага тандэма прынесла свае вынікі: сёлета Раман адзначаны дыпломам першай ступені па выніках абласной алімпіяды па гісторыі, будзе ўдзельнічаць у рэспубліканскіх інтэлектуальных спаборніцтвах па дадзеным прадмеце. Дыплом другой ступені юнак атрымаў па выніках абласной аліміпіады па грамадазнаўстве.

Рамана характарызуе ўдумлівасць, сур'ёзнасць. Гэта я заўважыла адразу ж у час нашай размовы. Перш чым сказаць, юнак прадумвае кожнае слова, нібы ўзважвае яго. Увогуле, да ўсяго ён адносіцца ўдумліва і цярпліва, у тым ліку і да далейшага выбару свайго жыццёвага шляху. Ставячы перад сабой мэту паступіць пасля школы ў ВНУ, Раман не спяшаецца з выбарам спецыяльнасці. Яму падабаецца археалогія, і ў той жа час цікавяць паліталогія і сацыялогія. "Яшчэ ёсць час падумаць, паколькі неабходна зрабіць правільны выбар, ён — на ўсё жыццё", — гаворыць юнак.

Дасягненню пастаўленай мэты спрыяе беражлівае стаўленне да часу, які Раман не разменьвае на дробязі. Ён з задавальненнем вывучае гісторыю, грамадазнаўства, яму гэта цікава. У кола інтарэсаў юнака ўваходзяць і філалогія, літаратура, падабаецца яму рашаць галаваломкі, крыжаванкі. А вось бавіць час за камп'ютарнай гульнёй або за пустой размовай — гэта не для яго. Негатыўна ставіцца Раман і да спосабу праводзіць свой вольны час за бутэлькай піва або яшчэ чаго больш моцнага, на што, на жаль, хварэюць многія сённяшнія падлеткі.

- Я выступаю за здаровы лад жыцця. Бываючы на алімпіядах, я сустракаюся з тымі хлопцамі і дзяўчатамі, якія не зазваляюць сабе ўжываць спіртное, курыць. Гэта кепска, і ўдвайне жахліва, калі гэта робіць дзяўчына, — адзначае Раман.

Увогуле, у яго на ўсё ёсць свой погляд. Разважаючы аб шчасці, юнак лічыць, што ў кожнага свае ўяўленне аб ім, для яго ж — гэта здароўе і дабрабыт родных людзей. 3 гэтым звязаны і сэнс жыцця. Раман мяркуе, што яго складаюць сям'я, любоў да навакольнага свету, людзей. А таксама — імкненне да ідэала, якім, з пункту гледжання юнака, з'яўляецца асоба, чыстая маральна і духоўна.

На шляху спазнання Раману дапамагае яго настаўнік — Сяргей Мікалаевіч Сівы. "Сур'ёзны, старанны, працалюбівы, — так характарызуе ён свайго вучня. — I ў нашых дасягненнях вялікая заслуга належыць менавіта яму. Мая ж мэта — параіць неабходную літаратуру, дапамагчы сістэматызаваць веды."

А. ГОМАН.

Комментарии

>Раман

>Раман Францішчык, дзесяцікласнік першай сярэдняй школы г. Дзятлава, лічыць, што ў маладосці павінен быць закладзены "фундамент" для будучага жыцця. Яго будуць складаць звычкі, духоўныя і маральныя якасці. Менавіта яны і нададуць трываласць гэтаму "фундаменту". Інакш кажучы, маладосць — гэта той "базіс", ад якога будзе залежаць далейшая "надстройка".
Не ожидала, что 10-классник способен так по-взрослому, еще не имея большого житейского опыта, рассуждать.

Вообще-то это

Вообще-то это не прямая речь. Жизненную позицию 10-классника изложил корреспондент. Возможно и своими словами.

Хотя ... базис и надстройка - понятия исторического материализма, философии, экономики, ну, и обществоведения... Ну, а история и обществоведение - предметы, в которых Роман весьма преуспел :)

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/