ЭЛЕКТРОННЫ ЛІЧБАВЫ ПОДПІС СЭКАНОМІЦЬ ВАШ ЧАС



Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне дзеля развіцця электроннага ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі і рэалізацыі магчымасці падачы падатковых дэкларацый (разлікаў) у выглядзе электроннага дакумента прапануе юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, фізічным асобам прайсці рэгістрацыю ў якасці абанента Засведчвальнага цэнтра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах” для атрымання сродкаў электроннага лічбавага подпісу.

Падача падатковай дэкларацыі (разлікаў) у электронным выглядзе давзволіць сэканоміць ваш час і грашовыя сродкі. Акрамя таго, з дапамогай электроннага лічбавага подпісу вы можаце перадацт у падатковыя органы ў форме электроннага дакумента заяву на выдачу даведкі, заяву пра заліу (вяртанне) залішне ўплачаных сум, заяву аб вяртанні розніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай падатку на дабаўленую вартасць, іншыя паведамоенні, абавязацельствы падаваць якія прадугледжана артыкулам 22 Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Вы зможаце атрымліваць кваліфікаваныя адказы аб парадку прымянення падатковага заканадаўства, кантроль за захаваннем якога ўскладзены на падатковыя органы. Таксама ў электронным выглядзе вы зможаце атрымліваць ад падатковага органа паведамленні, рашэнні, выпіскі, іншыя дакументы, прадугледжаныя падатковым заканадаўствам.

З дапамогай свайго электроннага лічбавага подпісу можна падключыцца да інфармацыйнай базы АІС “Адзіная інфармацыйная база данных кантралюючых (наглядных) органаў” і праверыць звесткі аб аднясенні сябе дзяржорганамі да групы рызыкі.

Выкарыстанне атрыманага электроннага лічбавага подпісу дазволіць вам таксама падаваць справаздачы ў выглядзе электроннага дакумента ў падраздзяленні “Белдзяржстрах”; органы дзяржаўнай статыстыкі, прымаць удзел у таргах электроннай гандлёвай пляцоўкі Беларускай універсальнай гандлёвай біржы; падаваць у рэгіструючы орган змяненні і дапаўненні, што ўносяцца ва ўстаноўчыя дакументы.

Інфармацыю аб неабходных дакументах і кошце паслуг для рэгістрацыі ў чкасці абанента Засведчвальнага цэнтра можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне або на інтэрнэт-партале pki.by.

І. КАВАЛЬЧУК, намеснік начальніка падатковай інспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/