ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў ЗІМОВА-СТОЙЛАВЫ ПЕРЫЯД УТРЫМАННЯ ЖЫВЁЛЫ



Набліжаецца перыяд зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. У сувязі з гэтым перад кіраўнікамі СВК і энергетычнымі службам! гаспадарак стаіць задача забяспечыць электрабяспеку людзей і жывёлаў у жывёлагадоўчых памяшканнях у гэты перыяд.

Спецыфічныя ўмовы сельскагаспадарчай вытворчасці, павышаная вільготнасць, распаўсюджанне небяспечных напружанняў па асноўных і пабочных токаправодзячых частках, даступнасць сельскіх электраўстановак некваліфікаванаму персаналу павялічвае небяспеку ў час зімова-стойлавага перыяду.

Жывёлагадоўчыя памяшканні маюць шэраг асаблівасцяў, якія патрабуюць надзейных тэхнічных электраахоўных мерапрыемстваў. Да гэтых асаблівасцяў адносяцца ўмовы навакольнага асяроддзя (павышаная вільготнасць, запыленасць, агрэсіўнасць пароў і газаў) і наяўнасць сельскагаспадарчых жывёлаў, якія ў параўнанні з чалавекам больш адчувальныя да ўздзеяння электрычнага напружання.

Вось некаторыя патрабаванні, якія прадугледжваюць забеспячэнне электрабяспекі людзей і сельскагаспадарчых жывёлаў, а таксама прадухіленне пажараў, абумоўленых парушэннем (адмовай) ізаляцыі токавядучых частак. Да пачатку зімова-стойлавага перыяду неабходна:
- укамплектаваць электратэхнічны персанал згодна са штатным раскладам;
- забяспечыць электратэхнічны персанал выпрабаванымі электраахоўнымі сродкамі;
- правесці тэхнічнае абслугоўванне электраўстановак усіх жывёлагадоўчых памяшканняў;
- правесці рамонт і выпрабаванні ўстройстваў выраўноўвання электрычных патэнцыялаў у жывёлагадоўчых памяшканнях;
- правесці прафілактычныя выпрабаванні электраўстановак усіх жывёлагадоўчых памяшканняў.

Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне заклікае ўсіх кіраўнікоў СВК прыняць неадкладныя меры па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў да асенне-зімовага перыяду і забяспечыць бяспечную эксплуатацыю электраўстановак у давераных ім гаспадарках. У поўным аб'ёме і своечасова выконваць прадпісанні органаў Дзяржэнерганагляду.

Кансультацыі па арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі электраўстановак і тлумачэнні па кіруючым дакуменце РД BY 008.609. 90-099-2005 можна атрымаць у інспекцыі энерганагляду па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7 або па тэлефонах: 2-24-13, 2-15-38.

А. ХАРОШКА, дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/