ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА ПРЫ ЛОЎЛІ РЫБЫ



У апошнія гады ў нашай краіне часта адбываюцца выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на берагах вадаёмаў у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.

Часта з берага ловяць рыбу тэлескапічнымі вудамі, даўжыня якіх дасягае шасці метраў, што роўна адлегласці ад правадоў паветраных ліній электраперадачы да зямлі. Пры дакрананні вудзільнам або лескай да правадоў паветранай лініі, а таксама пры набліжэнні іх да правадоў на недапушчальную адлегласць, пад дзеянне электрычнага току трапляе не толькі чалавек, які трымае вудачку, але і людзі, якія знаходзяцца побач з ім. Расследаванне такіх няшчасных выпадкаў паказвае, што іх прычынай з’явілася парушэнне пацярпелымі правілаў аховы электрычных сетак, асабістая неасярожнасць, няведанне або невыкананне правілаў электрабяспекі.

Так, жыхар горада Клімавічы Магілёўскай вобласці пры лоўлі рыбы на рацэ Лабжанка недалёка ад паветранай лініі электраперадачы 35 кВ наблізіў вудачку на недапушчальную адлегласць да правадоў паветранай лініі і быў смяротна траўмаваны электрычным токам.
Смяротны выпадак адбыўся ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, калі пацярпелы наблізіўся на недапушчальную адлегласць да правадоў паветраных ліній.

Правіламі аховы электрычных сетак напружаннем звыш 1000 вольт уздоўж паветраных ліній электраперадачы ўстаноўлены ахоўныя зоны ў выглядзе зямельнага ўчастка і паветранай прасторы, абмежаваных вертыкальнымі плоскасцямі, якія знаходзяцца па абодва бакі лініі ад крайніх правадоў пры неадхіленым іх становішчы, прычым адлегласць ад іх да правадоў лініі залежыць ад напружання: для ліній напружаннем да 20 кВ яно складае 10 м; для ліній напружаннем 35 кВ -- 15 м; для ліній напружаннем 110 кВ -- 20 м; для ліній напружаннем 220 кВ -- 25 м.

У ахоўных зонах гэтых ліній, якія праходзяць па воднай паверхні рэк і вадаёмаў або па іх берагах, забараняецца лавіць рыбу вудачкамі, таму што яны або іх часткі могуць наблізіцца на недапушчальную адлегласць да правадоў ліній, што можа прывесці да паражэння электрычным токам. Як правіла, такія месцы абсталяваны плакатамі, якія папярэджваюць аб небяспецы там рыбнай лоўлі.

Каб рыбалка была ўдалай, заўсёды памятайце аб небяспецы набліжэння да правадоў паветраных ліній; папярэдзьце аб небяспецы іншых асобаў, якія знаходзяцца побач і парушаюць правілы аховы электрычных сетак, рызыкуюць сваім жыццём і жыццём іншых людзей.

В. КЕЦЬ, начальнік Дзятлаўскай энергаінспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/