ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ



Хутка з надыходам навагодніх святаў амаль у кожным доме будуць ставіць і ўпрыгожваць ёлкі. Таму варта ведаць элементарныя правілы электрычнай бяспекі пры выкарыстанні электрычных устройстваў для навагодніх ёлак. Ёлку заўсёды неабходна ўстанаўліваць на ўстойлівай падстаўцы і ўпрыгожваць яе толькі заводскай электрагірляндай, якая павінна мець неразборную прасаваную вілку; не дазваляйце дзецям падключаць гірлянды да электрычнай сеткі; не імкніцеся самастойна разбіраць уключаныя гірлянды, рамантаваць або мадыфікаваць іх; не згінайце і не нацягвайце іх. Беражыце пакаёвыя гірлянды ад кантакту з вадой.

Гірлянды для вуліцы павінны мець больш надзейную ізаляцыю, якая абараняе ад вільгаці і пылу. Ёлкі, якія ўстанаўліваюцца па-за памяшканнямі, нельга ўпрыгожваць гірляндамі, прызначанымі для хатняга выкарыстання. Пры пакупцы варта звярнуць увагу на ўпакоўку, дзе абавязкова павінны быць указаны таварны знак, клас аховы і ступень аховы ад пранікнення вільгаці і пылу, прычым лічбы на каробцы павінны супадаць з лічбамі на вырабе, на кожным патроне гірлянды і на сілкуючым провадзе павінна быць маркіроўка, ва ўпакоўцы – інструкцыя па эксплуатацыі і сертыфікат адпаведнасці на выраб.

З мэтай выканання патрабаванняў электрабяспекі Ў час правядзення навагодніх мерапрыемстваў, арганізацыі святочных кірмашоў і ёлак энерганагляд рэкамендуе наладку ілюмінацыі ёлак праводзіць толькі вопытным электратэхнічным персаналам. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць гірлянды электрычных лямпачак заводскага вырабу з напружаннем сілкавання не больш за 42 В. у адваротным выпадку вышыня падвешвання ніжняй электралямпы павінна быць не менш за 2,5 метра або ёлка павінна агароджвацца, каб людзі не маглі трапіць у зону яе ўстаноўкі. Падключэнне ёлачных гірляндаў на напружанне 220 В неабходна выконваць праз устройства ахоўнага адключэння.

Лідыруючае месцы па практычнасці і эстэтычнасці займаюць святлодыёдныя (LED) гірлянды. Іх перавагамі з’яўляюцца павышаная ахова ад вільгаці, невялікае энергаспажыванне, высокая яркасць, шмат колераў, дынаміка святла. Яны выкарыстоўваюцца як на вуліцы, так і ў інтэр’еры, зручныя ў мантажы. Акрамя таго, тросы падвешвання кабеляў і гірляндаў павінны быць занулены і заземлены.

Пры арганізацыі і правядзенні кірмашоў падключэнне разетак для ўключэння гандлёвага абсталявання і рэкламнага асвятлення неабходна выконваць з прымяненнем устройстваў ахоўнага адключэння.

Пры афармленні ёлкі забараняецца выкарыстоўваць для ўпрыгожвання лёгкія на загаранне цацкі і ўпрыгажэнні; прымяняць для ілюмінацыі ёлкі свечкі, бенгальскія агні, феерверкі; абкладваць падстаўку і ўпрыгожваць галінкі ёлкі прамочанай вогнеахоўным сродкам ватай і цацкамі з яе. Перад падачай напружання на аб’екты навагодніх мерапрыемстваў патрабуецца прад’явіць электраўстаноўкі і неабходную тэхнічную дакументацыю для агляду і допуску ў эксплуатацыю інспекцыяй энерганагляду.

В. КАСЦЮКЕВІЧ, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/