ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА НА БУДАЎНІЧЫХ ПЛЯЦОЎКАХ



З надыходам вяснова-летняга перыяду павялічваюцца аб’ёмы будаўніцтва. Забяспечыць электрабяспеку людзей, якія працуюць на будаўнічых пляцоўках, важнейшая задача кіраўнікоў будаўнічых арганізацый, таму што будаўнічыя пляцоўкі з’яўляюцца патэнцыяльна небяспечнымі аб’ектамі з павышанай небяспекай паражэння электрычным токам.

Асаблівую небяспеку на будаўнічых пляцоўках уяўляюць перасоўныя электраўстаноўкі (бетонамяшалкі, будаўнічыя вагончыкі, пераносныя свяцільнікі і іншае), пераноскі і ручны электрыфікаваны інструмент. Яны павінны адпавядаць патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у частцы электрабяспекі, выкарыстоўвацца ў рабоце з выкананнем патрабаванняў інструкцыі па ахове працы з ручным электрыфікаваным інструментам.

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з паражэннем людзей электрычным токам, неабходна:
- строга сачыць за спраўным станам ізаляцыі электраправодак і электрапрыёмнікаў;
- своечасова, адзін раз у шэсць месяцаў, праводзіць вымярэнні супраціўлення ізаляцыі электраправодак і электрапрыёмнікаў перасоўнага электраабсталявання, ручнога электраінструмента, пераносных свяцільнікаў, зварачных апаратаў;
- пры рабоце перасоўных электрыфікаваных машын з кабельным сілкаваннем неабходна сачыць за тым, каб не было нацяжэння гнуткага сілкуючага кабеля і машыны не наязджалі на яго;
- для падтрымання спраўнага стану, правядзення перыядычных іспытаў і праверак ручных электрычных машын, электраінструментаў, свяцільнікаў загадам або распараджэннем кіраўніка арганізацыі павінна быць назначана адказная асоба з ліку электратэхнічнага персаналу з групай па электрабяспецы ІІІ.

Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне заклікае ўсіх кіраўнікоў будаўнічых арганізацый прыняць неадкладныя меры і забяспечыць бяспечную эксплуатацыю электраўстановак на давераных ім будаўнічых пляцоўках, поўнасцю і своечасова выконваць прадпісанні органаў Дзяржэнерганагляду.

Кансультацыю па арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі электраўстановак можна атрымаць у інспекцыі энерганагляду па адрасе: г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7 або па тэлефонах: 2-24-13, 2-15-38.

А. ХАРОШКА, дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/