ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ЭЛЕКТРАПРЫБОРАЎ



Цяпер зусім немагчыма ўявіць сваё жыццё без электрапрыбораў. Без іх не абыходзіцца ні адна гаспадыня. Простага нажацця кнопкі, дастаткова, каб падагрэць ежу у мікрахвалевай печцы, памыць бялізну ў пральнай машыне.

Выкарыстоўваючы электрапрыборы, вельмі часта люддзі не звяртаюць увагу на інструкцыі па іх эксплуатацыі, лічаць гэта пустой тратай часу. Вось толькі прыклады пажараў, якія адбыліся з-за электраабсталявання, сведчаць зусім аб іншым. Па статыстыцы, прычынай кожнага шостага пажару ў Беларусі з'яўляецца парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

Таму, каб пазбегнуць гэтага, варта прытрымлівацца правілаў бяспекі.

Электрапрыборы варта своечасова рамантаваць, рамонт павінны праводзіць толькі прафесіяналы. Нельга выкарыстоўваць пашкоджаныя або самаробныя абагравальнікі.

Варта пазбягаць перагрузкі электрасеткі ў выпадку ўключэння адразу некалькіх магутных спажыўцоў электраэнергіі.

Небяспечна пакідаць уключаныя электраабагарвальнікі на ноч, выкарыстоўваць іх для сушкі рэчываў, а таксама ставіць электраабагравальнікі паблізу занавескаў або мэблі.

Калі ў доме знаходзяцца дзеці і пажылыя людзі, лепш набываць электрабагравальнікі закрытага тыпу. Выкарыстоўваючы састарэлыя мадэлі абагравальнікаў . не дапускайце іскрэння шнура і разагрэву вілак. Рэгулярна ачышчайце абагравальнік ад пылу, ён таксама можа загарэцца.
Для выключэння ўзгарання электрапрыбораў з-за скачкоў і перападаў напружання ў сеці карыстайцеся сецевымі фільтрамі.

Выходзячы з дома, абавязкова выключайце электрапрыборы і асвятленне.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/