Ехалі да млына



Па дарозе
Калёсы плылі,
3 бацькам ехалі
Ў вёску Краглі.

Ля дарогі —
Быльнёг ды палын,
А мы едзем,
Мы едзем у млын.

Бо адна ў нас
Патрэба з патрэб —
Трэба жыта змалоць
На хлеб.

А ў Краглях
Уцалеў з вайны
Невялікі млынок
Вадзяны.

I цяпер
3 наваколля ўсяго
Едуць людзі
Зноў да яго.

Вось і рэчка Маўчадка
Плыве
I ваду
На каменні ліе.

Жорны круцяцца
I скрыпяць.
Добра жыта
Ў латок засыпаць...

Пахне першаю
Белай мукой.
Усміхаецца
Бацька мой.

Пакідалі мы
Вёску Краглі,
Зноў дадому
Калёсы плылі.

...Хлеб навеяў
Сягоння ўспамін
Пра краглёўскі
Маленькі млын.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/