Эх, ну и скорость!




71-ы нумар газеты "Перамога" здзівіў не менш, чым 69-й.
Артыкул "Магазiн "Iвушка" - новыя-старыя знаемыя" прымусіў ізноў звярнуць увагу на падачу матэрыялу чытачам.

Чаго варта адна толькі фраза: "Наш горад абляцела навіна: на ўскрайку Дзятлава адкрыўся новы магазін, называецца "Івушка". Мы не пакінулі гэтую падзею без увагі і вырашылі, не адкладываючы, наведаць "Івушку" і высветліць усе на месцы".

Я разумею, што карэспандэнты адразу рынуліся ў краму, як толькі пазналі аб яе адкрыцці. Але чаму матэрыял патрапіў у нумар праз паўтара месяца? Хм, і яшчэ адно пытанне, а чаму карэспандэнты пазналі аб адкрыцці крамы пасля таго, як Дзятлава абляцела навіна, а не былі запрошаныя на адкрыццё крамы? Няўжо "Перамога"- раённая газета павінна пазнаваць аб усім апошняй? А можа быць "Івушцы" піяр быў не патрэбен? Або спажыўтаварыства меркавала, што гэта бессэнсоўна, бо матэрыял з'явіцца не хутка? Суцэльныя пытанні.

Я нічога не кажу пра матэрыял як такі. Матэрыял у цэлым выдатны... Калі б не было 1,5-месячнага тэрміна паміж "неадкладным выездам" і з'яўленнем артыкула. Не будзь гэтай фразы пад фатаграфіяй, артыкул глядзеўся бы суцэль адэкватна.

Але гэтае маё асабістае меркаванне.

Комментарии

Есть у кого учиться

Есть у кого учиться:
Публикация в Белорусской Ниве об Аллее Матери
вообще на несколько лет опоздала))))

Паважаны

Паважаны Гарыныч!
Дзякуй за такое цікавае меркаванне пра ляпы ў маіх матэрыялах! А ёсць меркаванне - значыць нас чытаюць. І гэта прыемна. Не буду Вам, паважаны, расказваць вытокі такіх недакладнасцяў і звальваць віну на кагосьці. Толькі заўважу: важныя матэрыялы перад паступленнем у друк чытае ўласна інтэрв'юер, папросту кажучы, той пра каго пішам. Яшчэ геніяльны Пушкін даўней казаў: "... і вопыт, сын памылак цяжкіх...", а вопыту ўласна я маю малавата за 3 тыдні працы. Думаю, менавіта таму, што маё прозвішча новае на старонках "Перамогі", матэрыялы Вас так зацікавілі?
А што тычыцца памылак і ляпаў, дзе ёсць праца - там не абыходзіцца без памылак. Нават у Вашай ідэальнай рэцэнзіі іх хапае (перадусім граматычных). Калі з'явіцца жаданне абмеркаваць - чакаю ў госці ў рэдакцыю. Яшчэ раз вялікі дзякуй, заўвагі пастараюся ўлічыць ;-)

Не меней паважаная...

Не меней паважаная Наталінус!

Мне таксама вельмі прыемна, што не толькі я чытаю "Перамогу", але і "Перамога" чытае мяне. ;-)

З вашых слоў "важныя матэрыялы перад паступленнем у друк чытае ўласна інтэрв'юер" я магу зрабіць выснову, што згаданы мной артыкул нумара 69 быў не гэтак важны, раз звесткі аб сям'і не былі атрыманыя ў самога "таго пра каго пішам". :-(

Сапраўды скажу, на ваша прозвішча я звярнуў увагу толькі пасля другога праколу. Ну, сумленнае піянерскае!

Пра граматычныя памылкі, якіх і ў Вашым каментары хапае, я не пісаў наогул, я пісаў толькі пра "ляпы": недакладнасці і сэнсавыя памылкі.

Так, я не магу аднесці сябе да 100%-граматнага чалавеку. Я нарадзіўся ў РСФСР, таму з беларускай мовай, якую я не ўвабраў з малаком маці, у адрозненне ад Вас, у мяне ёсць некаторыя праблемы. Ды і школа вельмі даўно закончана… Нават з рускай мовай ужо адчуваюцца цяжкасці. Вось, напрыклад, праз 16 гадоў пасля заканчэння школы здаў тэсты па рускай мове ўсяго толькі на 85 балаў з 100. Вядома, сорамна.

А вось у наша стагоддзе інфармацыйных тэхналогій для таго, каб абгаварыць праблемы, не абавязкова збірацца ў вызначаным месцы прасторы. Тым больш у крызісны год трэба берагчы свой час, які, як усім вядома, ёсць грошы. Мы ўсе пытанні можам абгаварыць аператыўна з дапамогай Сусветнага Павуціння на дадзеным партале, калі, вядома, Вы гэтага захочаце.

Вашы заўвагі я таксама паспрабую ўлічыць. :-)

Cусветнае

Cусветнае Пауцінне. Упершыню чую... Спадабалася...

Багацце можна

Багацце можна знайсці не толькі ў рускай мове ;-)

Дзень добры

Дзень добры Вам!
Патлумачу яшчэ раз наконт важных матэрыялаў: амаль 100% артыкулаў перад публікацыяй узгадняюцца з інтэрв'юерам. Тым больш, такі вялікі артыкул. Тым больш, ён заказны. А гэта значыць, што спадары Сіняк і Дамастой АСАБІСТА чыталі яго перад паступленнем у друк. І гэта пастаянная практыка.

І Вам дзень добры!

І Вам дзень добры!
Паважаная Наталінус, слова "амаль" усё жа дае падставу для сумневаў...
Так што магчыма 2 варыянту. Альбо спадар Дамастой быў няўважлівы, альбо з-за сціпласці гэты артыкул не чытаў. ;-) Я лічу, што з нумарам 69 мы разабраліся.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/