ДЗЯТЛАВА ЧЭМПІЁН!



Выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы зрабілі сапраўдны падарунак аматарам футбола: каманда нашага раёна стала чэмпіёнам Гродзенскай вобласці ў першай лізе сярод юнакоў 2002 года нараджэння.

У першым этапе спаборніцтваў, што прайшоў у горадзе Слоніме, у трох групах за выхад у вышэйшую і першую лігу спаборнічалі 12 камандаў. Сапернікамі нашых футбалістаў былі каманды Ваўкавыска, Слоніма і Навагрудка. Стаўшы трэцімі ў сваей групе, дзятлаўчане гарантавалі cабе месца ў першай лізе.

28-29 верасня ў горадзе Шчучыне разгарнулася футбольнае змаганне за чэмпіёнства ў першай лізе. Табліца гульняў фінальнага этапу выглядае наступным чынам: Дзятлава—Масты — 3:2, Дзятлава—Іўе — 0:0, Дзятлава—Навагрудак — 3:0, Шчучын—Дзятлава — 2:4, Ашмяны— Дзятлава — 0:3. Як адзначыў трэнер каманды Уладзімір Ганчар, вельмі ганарова, што ўпершыню за працяглы час юніёрская каманда стала чэмпіёнам вобласці па футболе. 3 другога боку, лік 0:0 з камандай Іўя паказвае, што ёсць яшчэ над чым працаваць.

Н. СТУПЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/