ДЗЯТЛАЎСКІ "ЛЯНОК" ТАЛЕНТАЎ



Ужо чацвёрты раз Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў прымала ўдзельнікаў адкрытага рэгіянальнага конкурсу беларускай творчасці “Лянок”. Калі колькасць удзельнікаў першага мерапрыемства, якое прайшло ў Гезгалах, была невялікая, то сёлета конкурс сабраў больш за 100 навучэнцаўз 13 школаў мастацтваў са Шчучынскага, Карэліцкага, Слонімскага, Навагрудскага раёнаў.

Юныя таленты дэманстравалі музычае і выяўленчае майстэрства. Поспехаў на гэтай ніве канкурсантам пажадаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Шыцько, а творчыя здольнасці талентаў ацэньвала журы -выкладчыкі Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа і Гродзенскага каледжа мастацтваў.

Па выніках сёлетняга "Лянка" Гран-пры конкурсу атрымаў баяніст са Шчучына Аляксандр Валошкін.

Узнагародамі ў малодшай групе былі адзначаны Наталля Варабей, Данііл Шуляк, Яна Папроцкая, Алена Мезена — выхаванцы Дзятлаўскай ДШМ, Ангеліна Цяцерына —навучэнка Наваельнянскай ДШМ.

У сярэдняй групе дыпломы атрымалі Эльвіра Задзярэй (Дзятлаўская ДШМ), Кірыл Дашчэчка (Наваельнянская ДШМ), Ганна Петрачэнка з Жыровіцкай ДШМ, Вікторыя Скрыпко, Мацвей Акулевіч, Кацярына Барысенка (Дзятлаўская ДШМ).

У старэйшай групе ўзнагародамі адзначаны Вольга Іода, Таццяна Марачынская, Марк Габайдулін, Анастасія Аніскевіч (Дзятлаўская ДШМ), Аляксей Хілевіч (Цырынская ДШМ).

У намінацыі “Ансамблі” першае месца заняў узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі" (Дзятлаўская ДШМ). Другое месца атрымаў ансамбль "Музыкі” з Астрынскай ДШМ.

Таксама многія ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны граматамі за паспяховае выступленне.

Сярод мастакоў, якім у час конкурсу неабходна было намаляваць карціну на тэму “ Беларусь - мая Радзіма", найбольш паспяхова з заданнем справіліся Карына Дораш, Марыя Тухто, Валерыя Стасюк, Роберт Асіпук - выхаванцы Дзятлаўскай школы мастацтваў, а таксама Дар'я Салаш, Юлія Баброўская — навучэнцы Наваельнянскай школы мастацтваў.

У наступны раз адкрыты рэгіянальны конкурс беларускай творчасці “Лянок" пройдзе ў 2016-2017 навучальным годзе. А пакуль падыходзіць да заканчэння сёлетні навучальны год. I мы ўжо задумваемся аб будучых вучнях школы мастацтваў, чакаем усіх жадаючых вучыцца іграць на музычных інструментах, ствараць прыгажосць з дапамогай алоўка і пэндзля.

Ж. ЛУКАШЭНЯ, намеснік дырэктара Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/