Дзятлаўшчына ў XIX стагоддзi




У першай чвэрці XIX ст. граф Солтан адкрыў у Дзятлаве невялікую папяровую фабрыку і цагельны завод. Дзейнічала паштовая станцыя, якая давала графу паўтары тысячы даходу штогод. Солтан меў 5300 дзесяцін зямлі, з якіх 1671 дзесяцінай карысталіся сяляне і 1200 — жыхары мястэчка.

Другім буйным уладальнікам лічыўся касцёл, які валодаў 600 дзесяцінамі зямлі, дзвюма вёскамі (Плябанавічы, Змяёўцы) і 88 прыгоннымі. Акрамя таго, касцёл меў карчму ў мястэчку і 26 месцаў у Дзятлаве (так званых «пляцоў» — зямельных участкаў, якія здаюць у арэнду пад будаўніцтва дома). (Усе звесткі за 1827 год.)

У 1830—1831 гг. у Польшчы ўспыхнула паўстанне. Яго асноўныя прычыны: незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай, парушэнне царызмам польскай канстытуцыі 1815 года. У ноч на 29.11.1830 паўстанне пачалося ў Варшаве, ахапіла Польшчу, а вясной 1831 г. перакінулася на Беларусь.

Да пачатку красавіка 1831 г. паўстанне ахапіла ўсю Літву і паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісенскі і Вілейскі паветы, каля 10 тысяч паўстанцаў). У кожным павеце выбіраўся ўрад і камандуючы войска, аб'яўлялася мабілізацыя. Царскі ўрад выдаў указ аддаваць пад суд шляхціцаў — удзельнікаў паўстання і канфіскоўваць іх маёнткі; сялян, якія добраахвотна вернуцца дадому, не судзілі. Сяляне і мяшчане (іх мала было ў атрадах) пакідалі паўстанцаў.

У канцы мая 1831 г. царскія войскі разбілі паўстанцаў у Мінскай і Віленскай губернях, але паўстанне ўзмацнілася ў Гродзенскай губерні (Белавежская пушча). На дапамогу мясцовым паўстанцам Нацыянальны ўрад і каманда-ванне польскай арміі 19.05.1831 накіравалі атрад генерала Д. Хлапоўскага (820 чал.), які 2 чэрвеня ў Літве злучыўся з 12-тысячным корпусам генерала А. Гелгуда і рэшткамі мясцовых атрадаў.

Таксама у маі пад кіраўніцтвам Адама Солтана арганізаваўся атрад i ў Слонімскім павеце. Да паўстанцаў акрамя мясцовай шляхты, якая склала аснову атрада паўстанцаў, граф далучыў сваіх дваровых людзей і мяшчан з Дзятлава. Аб'яднаныя сілы рушылі ў Лідскі павет і злучыліся з Хлапоўскім.

19.06.1831 аб'яднаныя сілы паўстанцаў у ваколіцах Вільні разбіты царскімі войскамі. Толькі 4-тысячнае войска генерал Г. Дэмбінскі праз Гродзенскую губерню вывеў да Варшавы. У час яго пераходу ў Навагрудскім павеце адбылося паўстанне шляхты пад кіраўніцтвам Ю. Кашыца. У чэрвені — ліпені 1831 г. паўстанне пачалося ў Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах, на Валыні, але не мела падтрымкі.

У ліпені ў Слонiмскам павеце з'явіліся атрады Гітуса Пуслоўскага, Вронскага і Незабытоўскага. Неўзабаве яны рушылі ў Мінскую губерню і ў Пінскім павеце пад Няўлянамі іх разбілі царскія войскі. Многія паўстанцы загінулі ў баі, іншых схапілі і аддалі пад суд. Паўстанне было зараней асуджана на паражэнне, таму што сяляне адмовіліся прыняць у ім шырокі ўдзел. Шляхта дамагалася толькі сваёй мэты — аднаўлення Польшчы. Аграрнае ж пытанне, якое найбольш хвалявала сялян, а таксама прыгоннае права, ад адмены якога сяляне чакалі вызвалення, у закліках кіраўнікоў паўстання не закраналіся.

На пачатку жніўня 1831 г. паўстанне задушана на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

У сярэдзіне XIX ст. сялянства Беларусі ўсё больш выказвала незадаволенасць прыгонам. Павялічылася колькасць злачынстваў. Буйныя сялянскія хваляванні ўспыхнулі ў 1856 г. у Слонімскім павеце. Народны гнеў пагражаў вырасці ў паўстанне ўсерасійскага маштабу. Гэта разумеў і царскі ўрад.

Эканамічнае развіццё Расіі прывяло царскае самадзяржаўе да неабходнасці правядзення рэформы 1861 г.

Царскі ўрад стварыў «Гродзенскую губернскую ліквідацыйную камісію па справах
мяцежнікаў», што займалася перадачай у казну канфіскаваных маёнткаў удзельнікаў паўстання.

Дзятлаўскі памешчык Адам Солтан уцёк за мяжу. Яго маёнтак у Дзятлаве перадалі казне.

Царскі ўрад асабліва быў заклапочаны становішчам у заходніх губернях. Тут антыфеадальны рух сялян зліваўся з нацыянальна-дэмакратычным рухам у Польшчы. Таму правесці рэформу, на думку ўрада, трэба было асабліва хутка ў заходніх губернях. Аднак чаканага збаўлення ад памешчыцкага гнёту сяляне не атрымалі. Думаючы, што памешчыкі падманваюць іх і сапраўдны ўказ цара не хочуць праводзіць у жыццё, сяляне павялі барацьбу супраць рэформы.

Грабежніцкая рэформа 1861 г. не аблегчыла жыццё сялян. Надзеі ўрада на «ўдзячнасць сялян» не спраўдзіліся. Тут характэрна паездка віленскага генерал-губернатара Назімава ў ліпені 1861 г. Выехаўшы з Вільні, ён не мінуў Воранава, Ліду, Дзятлава, Слонім. Усюды выступаў перад сялянамі, казаў, што цяпер ім даравана воля, жыцце іх стане лепшае. Але ў адказ гучала незадаволенасць рэформай. Сяляне гаварылі, што памешчыкі іх па-ранейшаму прыцясняюць. Узвар'яцелы генерал-губернатар загадаў біць непакорлівых палкамі.

Сяляне адмаўляліся выконваць павіннасці, чакалі «сапраўднага ўказу» цара. Часта сяляне па-свойму тлумачылі маніфест. Так, у красавіку 1861 г. памешчыкі Слонімскага павета даносілі: «...приходские свяшенники Слонимского уезда, Дзенциольской и соседней Накрышской церквей и еше какой-то проживающий в м. Дзенциолах солдат толковали им (крестьянам), что барщины можно не отбывать, если крестьяне того пожелают».

Міравы пасрэднік 4-га стану, гэта значыць Дзятлаўскага, звярнуўся на «з'ездзе міравых суддзяў Слонімскага павета з пытаннем, што рабіць, калі сяляне адмаўляюцца ад выканання павіннасцей. I атрымаў адказ: «...взыскивать оную с крестьян при содействии земской полиции».

Незадаволеныя ўмовамі вызвалення, сяляне ўсёй Расіі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/