ДЗЯТЛАЎШЧЫНА БАГАТА СУСЕДЗЯМІ




ГРОДЗЕНСКІ РАЕН

"У адным Гродзенскім раёне ёсць аж два заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь — ансамбль песні і танца "Ніва", заслужены аматарскі калектыў — ансамбль танца "Лялечкі".

Наш раён славіцца адразу трыма аб'ектамі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Па-першае, гэта традыцыя прыгатавання ежы аграгарадка Адэльск, якг вядомы рэцэптамі традыцыйных страваў. Сярод іх шышка бульбяная, пызы, бігас, цымбас, капытцы. Стравы, якія перадаюцца ў мясцовасці з пакалення ў пакаленне, з аднаго боку, простыя, з другога — унікальныя.

Па-другое, творчасць майстра драўляных музычных інструментаў Гродзенскага дома рамёстваў Мар'яна Скрамблевіча. Ён вырабляе духавыя музычныя інструменты, папулярныя не толькі ў Беларусі, але і ў Іспаніі, Італіі, Грэцыі і іншых краінах Еўропы. У родным для яго Адэльску працуе дом-музей майстра.

Па-трэцяе — унікальная традыцыя роспісу велікоднага яйка гарадскога пасёлка Сапоцкін. Майстар Антаніна Юрчэня падтрымлівае гэты занятак і перадае веды аб ім іншым, а майстрыха Марына Ярэмчык распрацавала уласную тэхналогію ўпрыгожвання яек саломкай. Пісанкі, драпанкі, фарбаванкі — гэта толькі некаторыя тэхнікі з багатага арсеналу сапоцкінскіх рукадзельніц, іх творы можна пабачыць на разнастайных велікодных выставах".

Андрэй Копаць, дырэктар Верцялішкаўскага цэнтра культуры Гродзенскага раёна


КАРЭЛІЦКІ РАЕН

"Карэліцкая зямля багатая архітэктурай. У нас размешчаны вядомы турыстам Мірскі замак. Але не ўсе ведаюць, што на тэрыторыі нашага раёна ёсць нямала іншых архітэктурных каштоўнасцяў, пераважна 18-19 стагоддзяў. Нядаўна былі праведзены раскопкі, якія выявілі ў раёне сляды паселішча 13 стагоддзя.

На базе кожнага сельскага Дома культуры раёна працуюць не толькі песенныя народныя калектывы, але і рамеснікі. Жухавічы адметныя сваімі народнымі калектывамі песні і забавы, Ярэмічы славяцца сваімі вышыванкамі, у Трошчыцах жывуць і перадаюць сваё майстэрства нашчадкам спадчынныя ганчары. На базе ліцэя ў пасёлку Мір моладзь займаецца разьбой па дрэве і ганчарствам.

Нельга абысці ўвагай той факт, што Карэліцкаі раён адметны сельскай гаспадаркай, гэта пацвердзіла і сёлетняе жніво. У нашым раёне рэкордны намалот — 144 тысячы тон збожжа, дзякуючы чаму сталі другімі ў вобласці і трэцімі ў рэспубліцы".

Аляксандр Лянько, намеснік старшыні СВК імя У. Царука Карэліцкага раёна

Падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/