ДЗІВОСНАЯ КРАІНА ДЗЯЦІНСТВА “БАРАВІЧОК"



У адным з маляўнічых месцаў Дзятлаўшчыны раскінулася дзівосная дзіцячая краіна. Назва яе супадае з навакольным асяроддзем - “Баравічок". Зранку да вечара, нават на пэўнай адлегласці, чуюцца вясёлыя галасы дзяцей, якія прыехалі сюды на адпачынак і для аздараўлення з многіх куткоў нашай сінявокай Беларусі: Брэста, Пінска, Салігорска, Мінска, Магілёва, Гродна, Светлагорска і іншых.

Адміністрацыя, педагагічны і медыцынскі калектывы, усе супрацоўнікі санаторыя прыкладваюць шмат намаганняў, каб стварыць самыя леп-шыя ўмовы для дзяцей.

Заўжды якасна прыгатаваная страва, чулае медыцынскае абслугоўванне, разнастайныя мерапрыемствы садзейнічаюць камфортнаму адпачынку, настройваюць дзяцей на пазітыўны лад.

Вясёлыя гульні, конкурсы, разнастайныя праграмы садзейнічаюць не толькі добраму адпачынку, але маюць вялікі выхаваўчы эфект.

Шмат эмоцый выклікала гульня ў валейбол каманды супрацоўнікаў, на чале з начальнікам У. У. Мармышом і дзяцей. Шматлікія балельшчыкі актыўна падтрымлівалі то адну, то другую каманду.

Усе месцы на летняй эстрадзе запаўняюцца, калі ладзяцца “Рыцарскія турніры” (выхавальнік С. А. Катвіцкая), “Адгадай мелодыю”, “Міс “Баравічка", “Містар “Баравічка" (педагог-арганізатар Н. К. Бузук), эстэтычнаму выхаванню садзейнічае шоу-праграма “Еўрабачанне" ў “Баравічку" (выхавальнік А. П. Захарчэня).

Фізічнаму выхаванню садзейнічаюць розныя спартыўныя мерапрыемствы, катание на ролікавых каньках, самакатах, плавание ў басейне санаторыя “Радон” (інструктар па фізічным выхаванні I. М. Баброўскі).

Конкурсна-забаўляльная праграма “Сямейны марафон” (выхавальнік Т. А. Анушкевіч) садзейнічае выхаванню добрых адносін у сям'і, падрыхтоўцы маладых людзей да сямейнага жыцця. Да такіх і іншых праграм дзеці рыхтуюцца з задавальненнем, атрымліваюць шмат асалоды і станоўчых эмоцый ад выступленняў. Накіроўваюць і дапамагаюць ім тыя людзі, што прыйшлі сюды працаваць па прызванні, выхавальнікі.

Вось так жыве дзіцячая краіна “Барвічок”.

Усім — і дзецям, і супрацуоўнікам — жадаем поспехаў і шмат добрых эмоцый і ад адпачынку, і ад працы.
Добрага шляху, “Баравічок”!

Да сустрэчы!

Карына ГАЛУЦ, удзельніца журналісцкага прэс-цэнтра і літаратурнага аб'яднання “Праметэй"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/