ДЗЕЦІ ПАБЫЛІ Ў ВАНДРОЎЦЫ



На пачатку летніх канікулаў выхаванцы Нядзельнай школы пры храме Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына разам са святаром Георгіем Ярмолічам ажыццявілі паломніцкую паездку па святых месцах Брэстчыны.

У горадзе Бярозе дзеці пабылі ў Свята-Міхайлаўскім храме-помніку, які пабудавалі ў гонар воінаў, загінуўшых у Афганістане. Юныя паломнікі пачулі аповед пра свяшчэннамучаніка Сергія Фларынскага, які служыў у горадзе, мелі магчымасць прыкласціся да іконы святара з частачкай яго нятленных мошчаў.
Насычанай была праграма знаходжання школьнікаў у горадзе Кобрыне. У Свята-Аляксандра-Неўскім саборы дзеці разам з выкладчыкамі, якія іх суправаджалі, памаліліся, падалі запіскі, даведаліся пра гі сторыю храма.

У Брэсце дзеці наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і Свята-Багародзіцкі жаночы манастыр на Валынскім умацаванні. Прагулка на цеплаходзе па рацэ Мухавец стала яркай фінальнай кропкай у вандроўцы школьнікаў.

І. ЗІНЧАНКА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/