Дзеці ліхалецця




У Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна адкрыты музей «Дзеці ліхалецця». Ен пастаянна папаўняецца новымі фотаздымкамі, пісьмамі, дакументамі, якія расказваюць аб лёсе дзяцей, трапіўшых у гады вайны ў фашысцкую няволю. Так, старонка за старонкай ажывае, паўстае перад намі незабыўная, жудасная гісторыя апаленага вайной маленства.

...За пяць дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 17 чэрвеня 1941 г., на Беларускім вакзале ў Маскве сабраліся дзеці, якія ехалі адпачываць на летнія канікулы ў піянерскі лагер «Наваельня»… Тут былі дзеці рэвалюцыянераў, вядомых дзеячаў камуністычных партый і антыфашысцкага падполля Італіі, Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, Балгарыі, Кітая, Карэі і іншых краін. Бацькі гэтых дзяцей за камуністычныя перакананні і антыфашысцкую дзейнасць былі вымушаны са сваімі сем'ямі перабрацца ў Савецкі Саюз.

Адзінаццацігадовы Іонка Чынгелаў — сын балгарскага камуніста-антыфашыста Пятра Чынгелава і дванаццацігадовы Юра Галавін — сын кітайскага рэвалюцыянера інтэрнацыяналіста жылі ў Маскве ў адным доме, вучыліся ў адной школе. 3 імі сябраваў і дзесяцігадовы масквіч Ігар Астаф'еў, бацька якога ваяваў у іспанскай інтэрбрыгадзе. Сярод ад'язджаючых былі кітаец Ван Лі, аўстрыйцы брат і сястра Карл і Люцыя Мюніхрэйтэр, Грэта Штадлер і Фердынанд Траўтман, Уладлен Бадзіян, немка Ірма Эверс, негр Джым Камагораў, румын Уладзімір Буйкан-Макараў, югаслаўка Роза Авербах, чэх Эрык Гаруноў, кітайка Чы Ін — дачка маршала Джу Дэ і іншыя.

Піянерскі лагер у г. п. Наваельня размяшчаўся ў памяшканні сярэдняй школы. Месца адпачынку было цудоўнае — сасновы лес, луг, а пад гарой — такая празрыстая рачулка!.. Будынак стаяў на ўзгорку, а навокал унізе расцілаўся суцэльны зялёны дыван... I над усёй гэтай казачнай прыгажосцю ззяла бязвоблачнае неба.

Нядзельнай раніцай 22 чэрвеня 1941 г. усёй кампаніяй разам з мясцовымі рабятамі дзеці пайшлі купацца на рэчку. Яны нават не паспелі нацешыцца ласкавым, пяшчот-ным сонейкам, адчуць асалоду паветра сасновага бору, як раптам загудзеў самалёт, які нізка ляцеў над зямлёй. На крылах яго чорныя крыжы. Не адразу зразумелі, адкуль тут, у савецкім небе фашысцкі самалёт.

Праз некалькі хвілін на чыгуначнай станцыі прагрымелі страшныя выбухі. I дзеці ўбачылі дым, уверх падымаліся чырвоныя, прадаўгаватыя языкі полымя. Так пачалася для іх вайна. Яны апынуліся далека ад родных, блізкіх.

Але аб дзецях не забылі. Як стала вядома аб пачатку вайны, у Мінск, Баранавічы, Навагрудак паляцелі тэлеграмы, а на другі дзень з Мінска выехаў аўтобус, але ён так і не дабраўся да Наваельні: толькі пазней стала вядома, што гэты аўтобус быў апракінуты ўзрыўной хваляй.

Мясцовыя жыхары, у тым ліку і выхавацелі, у першыя дні вайны спешна эвакуіраваліся. 3 дзецьмі, у чаканні транспарту з Масквы, засталася толькі адна жанчына — цётка Мальвіна, былая кухарка лагера. У першы жа дзень вайны яна ўзяла пяцярых самых маленькіх — Джыма Камагорава, Эрыка Гарунова, Уладлена Бадзіяна, Ірму Эверс і Валодзю Марсіна — і пайшла да чыгункі, каб адправіць рабят. Але паязды і машыны былі перапоўнены, і дзяцей ніхто не рашаўся браць. Нарзшце, у адну з машын, якая везла параненых, удалося пасадзіць траіх самых маленькіх: Джыма, Эрыка і Уладлена. Іх узяў з сабой маёр Георгіеўскі. 3 Ірмай і Валодзяй Мальвіна вярнулася назад.

Як стала пасля вядома, праз некалькі дзён абоз з раненымі аказаўся ў варожым тыле. Трое рабят, ва ўзросце 8 — 9 гадоў, засталіся адны. Навокал ляжалі параненыя і забітыя, валяліся перавернутыя ад узрываў аўтамабілі, іншая ваенная тэхніка, вазы. Тэта было так страшна, што дзеці, забыўшы пра знямогу, голад і смагу, кінуліся адсюль. Яны беглі на ўсход, насустрач свайму лёсу.

Вось і Мінск. Як не падобны ён на той Мінск, які яны да гэтага бачылі: вуліцы завалены пабітай цэглай, замест дамоў дымяцца руіны. Паўсюдна — чужая мова, салдаты ў шэрых і чорных мундзірах. Дзеці хаваліся ў развалінах, у старых цыстэрнах і толькі ноччу вылазілі адтуль, каб знайсці сярод адходаў што-небудзь паесці. У час адной з такіх вылазак Уладлена, Джыма і Эрыка схапіла начная варта.

Раніцай дзяцей адправілі пешшу ў Дразды, што побач з Мінскам. Тут, у былым санаторыі, іх ужо чакала спецыяльная «сартыравальная каманда», якую ўзначальваў фашысцкі доктар Бот. 3 самым сур'ёзным выглядам знаўцы, узброіўшыся кронцырку лем, ён мераў галовы рабят, тыкаў пальцам у жывот, пасля чаго дзяцей кідалі ў спецыяльную машыну. На ей «неарыйцаў» адвозілі ў Мінск, дзе неўзабаве яны знішчаліся.

Да пакінутых у Драздах часта наведваліся людзі ў чорнай форме СС. Яны адбіралі чарговыя партыі дзяцей для работы ў Германii. Джым уцёк. Ён трапіў у дзіцячы прытулак, арганізаваны ў час акупацыі мінскімі ўрачамі і настаўнікамі на далёкай ускраіне горада, у падвале дома. Там знаходзіліся дзеці расстраляных фашыстамі партыйных і савецкіх работнікаў, а таксама загінуўшых партызан і падпольшчыкаў: беларусы, рускія, украінцы, яўрэі...

Фашысты рэдка заглядвалі сюды, а калі з'яўляліся побач, дык, убачыўшы фасад змрочнага аднапавярховага дома, спяшаліся хутчэй убрацца. На дзвярах вісела вялікая дошка з надпісам «Сыпны тыф». Сюды і трапіў дзевяцігадовы Джым

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/