Дзеці - адлюстраванне бацькоў



Шмат што сёння ўспамінаецца з дзяцінства. Я, тады вучань трэцяга класа, сядзеў за дровам!, зваленымі ля плота ў двары, ужо другую гадзіну. Рукі і ногі пакалелі — зіма ўсё ж такі зіма, і вельмі хацелася есці. Вокны нашай хаты свяціліся такім цёплым аранжавым святлом, што, здавалася, яно нават пахне чымсьці смачным. Але я ўпарта сядзеў, спадзеючыся, што хто-небудзь выйдзе ў двор і знойдзе мяне.

Так і здарылася. Маме спатрэбілася пару паленаў для печкі, і яна знайшла свае замерзлае дзіця. Мой разлік аказаўся дакладным: нікому не прыйшло ў галаву лаяць мяне за двойку. Праўда, мерзнуць так доўга мне не спадабалася, і больш я да такога спосабу пазбегнуць бацькоўскага гневу не звяртаўся.

Часы змяніліся, але дзеці па-ранейшаму іншы раз не прыходзяць дадому са школы, асцерагаючыся заслужаных імі наганяяў. Толькі сёння гэта значна часцей можа аказацца сур'ёзнай бядой. Бываюць нават трагедыі, калі дзеці з-за няшчаснай нізкай адзнакі зводзяць рахункі з жыццём...

У школе настаўнікі патрабуюць дысцыпліны і добрых адзнак, а дома бацькі ніяк не хочуць змірыцца з тым, што іх дзіця не геній. Што пры гэтым адчувае зусім безабаронная істота, якая жыве на свеце ўсяго некалькі гадоў, пра што дарослыя неяк забываюць?

Заўважу, што на дзіця абвальваецца двайны прэсінг. І ўсё роўна, у першы клас ён пайшоў або ў пяты, яго рэакцыяй будзе разгубленасць.

Дзіця ў цяжкую хвіліну заўсёды трэба падтрымаць, быць да яго асабліва ўважлівымі ў гэты час. А ў нас часцей за ўсё бацькі крычаць на дзяцей, патрабуючы падпарадкавання. Гэта не дасць жаданага выніку. Хутчэй, наадварот. Можа выпрацавацца ўстойлівая абыякавасць да вучобы, няўпэўненасць у сабе. Дзіця павінна цвёрда ведаць: што б ні здарылася ў школе, бацькі заўсёды падтрымаюць.

Да псіхолага неяк прывялі хлопчыка адзінаццаці гадоў. Ад яго стагналі літаральна ўсе — і дзеці, і настаўнікі, і сваякі. Калі ж з ім сталі працаваць спецыялісты, аказалася: корань праблемы ў школе.

Хлапчука абвінавацілі ў крадзяжы, які ён не здзяйсняў. Бацькі аб гэтай гісторыі не даведаліся. У выніку
ён замкнуўся ў сабе і стаў выліваць агрэсію на ўсё, што тычылася школы. Дзіця павінна адчуваць: мама і тата любяць яго не за адзнаку па матэматыцы, а проста таму, што ён ёсць на гэтай зямлі, што ён іх крывінка.

Зусім не сорамна папрасіць у свайго дзіцяці прабачэння, калі вы былі несправядлівыя да яго. I гэта ніколькі не прынізіць вашай годнасці і не страціць ваш аўтарытэт. Нават наадварот. Дзіця зразумее, што вы паважліва ставіцеся да яго, бачыце ў ім роўную асобу, і само пачне паводзіць сябе больш адказна.

Дарэчы, гэта карысна і для бацькоў. Цяжар віны, які прыйдзецца несці, памятаючы пра ўласную нявыпраўленую памылку, зробіць вас раздражняльным і перашкодзіць наладзіць шчырыя адносіны з дачкой або сынам. Нават калі яны зусім малыя.

Ні ў якім разе нельга паказваць маленькаму чалавеку, што ён дрэнны. Мама ці тата, як бы ні былі абураныя адзнакай або паводзінамі дзіцяці, павінны яму сказаць: "Я цябе вельмі люблю. Але цяпер ты мяне засмучаеш".

Аднак бывае і так, што настаўнік залішне строгі ці несправядлівы да дзіцяці. Як абараніць яго, але пры гэтым не страціць аўтарытэт педагога? Тут цалкам недапушчальныя такія каментарыі бацькоў: "Дрэнная гэтая ваша Марыя Іванаўна. Плюнь і забудзь". Яно плюне і забудзе, але вельмі хутка і ў вас, і ў дзіцяці пачнуцца вялікія непрыемнасці. Яно не будзе больш успрымаць настаўніцу і таму не зможа паўнавартасна засвойваць яе прадмет.

Логіка тут простая: раз мама сказала, што настаўніца дрэнная, так навошта ж яе слухаць? Але нельга займаць і такую пазіцыю: "Калі педагог кажа, што ты недарэка, значыць, гэта сапраўды так". Дзіця ўспрыме гэта як здраду самых блізкіх яму людзей. Калі яно пачне сталець, гэтая памылка можа адгукнуцца вялікімі бедамі. Варта абавязкова пагаварыць з настаўнікам, зразумець, наколькі справядлівыя яго прэтэнзіі, і пераканаць у тым, што вы хочаце разам з ім вырашыць праблему. Гэта змякчыць пазіцыю педагога, ён стане больш уважлівы да вашага дзіцяці. Увогуле, прыйдзецца шукаць агульную мову з абодвума бакамі і затым спрабаваць звесці на "не" канфлікт паміж імі.

У нашы дні сакраментальнае пытанне савецкіх бацькоў, як пазбегнуць уплыву вуліцы, калі вакол суцэльныя вуліцы, ужо не актуальнее. Бяда сённяшніх дзяцей — камп'ютары. На думку педагогаў, гэта геніяльнае вынаходніцтва, без якога цяжка ўявіць наш свет, разбурае і чалавека, і грамадства. Уявіце, многія сённяшнія дзеці не ўмеюць гуляць з цацкамі! Сюжэтныя гульні з машынкамі, лялькамі, кубікамі і іншымі, як дарослым здаецца, несур'ёзнымі рэчамі — гэта мадэліраванне адносін з навакольнымі, пошук свайго месца ў жыцці. Гэта школа чалавечых узаемаадносін, якую і руйнуе камп'ютар, калі бацькі пусцілі справу на самацёк. 3-за камп'ютараў з нашага жыцця знікла чытанне кніг на ноч — адзін з момантаў самага цеснага кантакту мамы ці таты з дзіцём. Менавіта ў час чытання дзіця бачыць рэакцыю дарослага на падзеі, апісваемыя ў кнізе. Менавіта ў гэты момант фарміруецца яго жыццёвае ўспрыманне.

Пайшло дзіця ў школу — не адразу ў яго ўсё атрымаецца. I нават калі, на ваш погляд, яно напісала задание, як "курыца лапай", я б параіў не спяшацца крытыкаваць яго працу. I ўжо тым больш — ніякіх крыкаў і раздражненняў. Інакш вы адаб'еце ў яго жаданне займацца. Знайдзіце ў сшытку хоць адну прамую лінію і пахваліце за гэта. А затым пераканайце ў тым, што заўтра ў яго атрымаецца яшчэ лепш.

Дзіця зразумее: вы не чакаеце ад яго таго, на што ён пакуль не здольны, але верыце ў яго. А значыць, з большай ахвотай будзе займацца.

Дарослыя павінны памятаць: дзіця — гэта іх адлюстраванне. Яго праблемы — гэта адлюстраванне іх праблем. І калі яно раскідвае вопратку і грубіяніць, добра ўзважце свае паводзіны. Добрых і разумных дзетак вам, бацькі!

К. КАРНЯЛЮК

_____________________________________________________________________________________________________
Какое лакомство точно любят и дети и взрослые? Конечно же это мороженое! Оно в любую пору года способно поднять нам настроение и подарить минуты блаженства. На сайте www.rud.ua/ru/products/ice-cream/ представлен огромный выбор как отдельного мороженного различных вкусов и видов, так и различные торты-мороженое. Порадуйте себя и близких этим восхитительным лакомством.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/