ДЗЕСЯЦЬ ПРАВІЛАЎ ДОБРАЙ ПАМЯЦІ



Кожны дзень на працягу 30 секунд неабходна адначасова пераводзіць зрок з боку ў бок. Гэтае практыкаванне ўзмацняе каардынацыю абодвух паўшар'яў мозга і садзейнічае актывізацыі яго зонаў, адказных за памяць.

Гуляйце ў шахматы, разгадвайце крыжаванкі, рэбусы, дапамагайце дзецям або ўнукам вучыцца.

Вучыце вершы. Напрыклад, можна паставіць сабе задачу: кожны дзень вывучваць па раздзеле з "Новай зямлі" і дэкламаваць іх, паступова павялічваючы памер вывучанага.

Калі вам трэба запомніць доўгі рад літараў або лічбаў, разбіце гэты рад на групы па 3-4 пазіцыі, напрыклад 222 771 88 06. Кароткія групы запомніць лягчэй.

Па магчымасці не карыстайцеся калькулятарам там, дзе можна зрабіць нескладаныя вылічэнні ў галаве.

Не спрабуйце рабіць адразу некалькі справаў адначасова, сканцэнтруйцеся на выкананні адной справы.

Зубрыце. Гэта насамрэч цудоўны спосаб запомніць і ўтрымаць у памяці вялізныя аб'ёмы інфармацыі. Тэарэма або параграф падручніка, якія вы добра вызубрылі і адказалі ў 6 класе, захаваліся ў памяці ў нязменным выглядзе і могуць быць вамі адноўленыя праз 30-40 гадоў.

Добры спосаб лепш і хутчэй запомніць што-небудзь — гэта паспрабаваць растлумачыць іншаму чалавеку тое, што трэба зразумець і запомніць вам. Гуляйце ў сышчыка. Напрыклад, паспрабуйце як мага больш падрабязна запомніць прыкметы пасажыра, які сядзіць насупраць вас у транспарце.

Успомніце гэтыя прыкметы як мага больш падрабязна праз некалькі дзён, як быццам вам трэба скласці моўны партрэт чалавека.

Пазбягайце лішняй інфармацыі. Калі хочацца паглядзець тэлебачанне, выберыце адну праграму, а не "падарожнічайце" пультам па ўсіх каналах.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/