Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: ТАЦЦЯНА ГЕРУС



Таццяна Герус працуе ў вытворчым упраўленні “Дзятлаварайгаз" ужо на працягу дваццаці гадоў. 3 1994 года пачынала кантралёрам, а потым - сумяшчала працу з атрыманнем спецыяльнай адукацыі. У Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме набыла прафесію бухгалтара.

Таццяна Барысаўна, мабыць, самы нераўнадушны работнік арганізацыі, бо займаецца налічэннем заработнай платы. Па словах бухгалтара, работа гэта карпатлівая, але любімая.

А два гады таму Таццяна Герус узначаліла прафсаюз вытворчага ўпраўлення. 3 задавальненнем і энтузіязмам займаецца арганізацыяй культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў.Такая дзейнасць па душы жанчыне: па-першае, яна сама займаецца спортам і вядзе актыўны лад жыцця, па-другое, прыемна весці прафсаюзную работу ў дружным калектыве.

У свята ўсіх газавікоў Таццяна Барысаўна зычыць калегам найперш моцнага здароўя. А яшчэ - каб работа заўжды прыносіла радасць і добра аплачвалася.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/