Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: АНДРЭЙ АБРАЖЭЙ



Андрэй Абражэй знакамітасць года ў калектыве ВУ “Дзятлаварайгаз". Разам з брыгадай па абслугоўванні газарэгулятарных пунктаў ён перамог сёлета ў рэспубліканскім галіновым конкурсе. Як зазначае сам слесар па абслугоўванні газавага абсталявання, нічога надзвычайнага для перамогі рабіць не давялося: проста належным чынам выконваць сваю справу.

- Газавікамі не нараджаюцца, а становяцца, - упэўнена кажа Андрэй Васільевіч, які за сем гадоў працы ў арганізацыі змог стаць добрым спецыялістам.

Андрэй Абражэй віншуе ўсіх работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці з надыходзячым святам І жадае моцнага здароўя, удачы ў справах, дастойных заробкаў.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/