ДЗЕНЬ ПРАВАСЛАЎНАЙ КНІГІ



У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі. Удзел у мерапрыемстве прынялі бібліятэкары раёна, работнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, чытачы раённай бібліятэкі.

Праграму Дня праваслаўнай кнігі склалі літаратурна-музычная кампазіцыя "Духоўныя кнігі -- кнігі аб галоўным", выстава духоўнай літаратуры "Дапамажы сваёй душы", выстава-кірмаш "Свет Праваслаўя". Кожнаму прысутнаму былі падораны закладкі з рэкламай кніг праваслаўнай тэматыкі.

Дзень праваслаўнай кнігі быў прымеркаваны да 450-годдзя першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава "Апостал". Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі стужку аб першадрукары Іване Фёдаравым, мультымедыяпрэзентацыю аб праваслаўных кнігах. Больш падрабязна работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу расказалі аб унікальным рукапісным помніку 16 стагоддзя -- слуцкім Евангеллі. Гэта адна з вялікіх праваслаўных святыняў беларускага народа.

Павітаў удзельнікаў мерапрыемства Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук. Ён пажадаў усім дакрануцца да Боскай прамудрасці праз чытанне хрысціянскай праваслаўнай літаратуры. Садзейнічаць гэтаму будзе правядзенне дзён праваслаўнай кнігі і ў далейшым.

М. БОРТКА, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/