"Дзень дабрыні"



Пад такой назвай у гімназіі №1 г. Дзятлава прайшло мерапрыемства для выхаванцаў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. I. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі А. А. Чайкоўская, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа І.І. Багдзель, загадчыца аддзялення цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Э. Касцюк.

У час сустрэчы прагучалі цёплыя словы на адрас бацькоў выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Музычныя падарункі дзецям і іх бацькам падрыхтавалі валанцёры гімназіі № 1 г. Дзятлава. Добры настрой на мерапрыемстве падтрымлівалі вясёлыя клоуны Вася і Пеця. Іх ролі выканалі работнікі раённага Дома культуры.

Напрыканцы сустрэчы дзеці з абмежаванымі магчымасцямі атрымалі падарункі ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, валанцёраў гімназіі № 1 г. Дзятлава.

Самае галоўнае ў нашым жыцці — быць нераўнадушнымі да чужога болю і пакутаў, дапамагчы перажыць іх, падарыць надзею і спадзяванне. Гэта можа кожны з нас.

Н. ЛУПАЧ, дырэктар Дзятлаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/