ДЗЕЛЯ АБАРОНЫ ЖЫЦЦЯ



Па статыстыцы, на 100 родаў у Беларусі ў мінулым годзе прыйшлося 26 абортаў. Усяго былі зарэгістраваны 31 209 выпадкаў перарывання цяжарнасці. Столькі ў краіне не нарадзілася дзяцей, якіх уласныя маці пазбавілі магчымасці пабачыць свет, пражыць жыццё.

Дзеля абароны жыцця ненаро-джаных дзяцей праводзіцца акцыя “Запалі свечку!”, дэвізам якой сталі словы: “Абараняем, таму што любім”. 13 верасня яна пройдзе ў Дзятлаве, на плошчы 17 Верасня. Пачнецца мерапрыемства ў 11 гадзін з малебна.

У час акцыі пройдуць гутаркі з бацюшкам, доктарам-гінеколагам, юрыстам. Удзел у акцыі прымуць валанцёры і сёстры сястрынства імя Ксеніі Пецярбургскай храма Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава.

Завершыцца акцыя малебнам і праглядам тэматычнай кінастужкі ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.

А. ГОМАН

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/