ДЗЕЙНІЧАЕ ВЫСТАВА



Выстава "Песняры беларускай зямлі", прысвечаная Я. Купалу і Я. Коласу, на працягу года дзейнічае ў Казлоўшчынскай дзіцячай бібліятэцы. Напярэдадні дня нараджэння Купалы ва ўстанове была аформлена выстава, прысвечаная вершу "А хто там ідзе". Дарэчы, ён быў перакладзены на 82 мовы свету. Кампазітар А. Рагоўскі паклаў верш на музыку. Паводле матываў верша створаны палотны П. Сергіевіча, У. Гоманава, графічныя работы В. Шаранговіча, Я. Раманоўскага. З рэпрадукцыямі гэтых карцін знаёміліся дзеці раённага лагера "Эколаг". Таксама яны паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай Я. Купалу.

Для малодшых школьнікаў распрацавана крыжаванка "Сцежкамі Я. Купалы і Я. Коласа".

Надалей юных чытачоў чакаюць літаратурна-музычная кампазіцыя, дні інфармацыі, прысвечаныя творчасці класікаў беларускай літаратуры.

Л. АНТОНЧЫК, бібліятэкар гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/