ДЗЕЙНІЧАЕ СТУДЭНЦКАЕ НАВУКОВАЕ ТАВАРЫСТВА



У Жыровічах на базе Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі арганізавана студэнцкае навуковае таварыства.

Ініцыятыву стварыць навуковае таварыства сярод студэнтаў падтрымалі на аб’яднаным пасяджэнні кафедраў Мінскай духоўнай семінарыі яшчэ ў снежні мінулага года. Некаторы час спатрэбіўся для таго, каб зацвердзіць кіраўніцтва, палажэнне, вызначыць мэты і задачы таварыства. На пачатку лютага арганізацыя, якая аб’ядноўвае студэнцтва вышэйшых навучальных установаў, афіцыйна пачала працаваць.

Як указана ў палажэнні, мэтай студэнцкага навуковага таварыства з’яўляецца развіццё навукова-даследчай і багаслоўскай дзейнасці студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі, садзеянне студэнтам духоўных школ ва ўдзеле ў міжнародных і міжвузаўскіх навуковых канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах, навуковых форумах. Акрамя таго, таварыства будзе аказваць дапамогу ў прадастаўленні навуковых работ маладых вучоных на атрыманне грантаў, імянных стыпендый і іншых формаў маральнага і матэрыяльнага заахвочвання.

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/