Дзе жыве каханне?



Стаяў шэры дажджлівы дзень. У такія дні наўрад ці хто адважыцца на прагулку, не баяўшыся падхапіць назаўтра лёгкую прастуду.

Каханне ішло па вуліцы чалавечых сэрцаў, стукаючыся ў самотныя душы. Усімі сіламі яно спрабавала ажывіць іх гаспадароў, але толькі холад абыякавасці, цемра злосці і знежывелая чэрствасць свінцовым бляскам адлюстроўвапіся ў счарнелых вокнах.

Некаторыя з жыхароў хат усе ж такі, пачуўшы стук, спачатку падыходзілі і нават старанна спрабавалі разгледзець нешта, але непераможны Гонар і яго сястра Злапамятнасць заступалі ім шлях, і бедныя людзі, не здолеўшы нічога разгледзець, толькі збянтэжана паціскалі плячамі і адыходзілі. А Каханне зноў накіроўвалася ў шлях, спрабуючы знайсці сабе прыстанак.

Страціўшы надзею ўжо дзе-небудзь пасяліцца, знясілеўшы ад недахопу чалавечай дабрыні, стаміўшыся ад доўгага шляху працягласцю ў жыцце, яно прысела ля каменя Чакання. Слёзы гаркай адзіноты сыпаліся буйнымі гарошынамі з яго вачэй. Гніласць адхілення і бязмэтнасць існавання дабаўлялі гаркоты няшчаснаму.

Каханне адчувала, як сілы павольна пакідаюць яго. Яно ціха памірала.

Раптам, нібы ад вогнішча ўзляцеўшая ў неба іскра, бліснуў аднекуль збоку трапяткі агеньчык. Не! Памылкі быць не можа...

Каханне, пераадольваючы ўласную стомленасць, боль і расчараванне, паспяшалася на яго.

Калі яно падышло бліжэй, то не магло паверыць сваім вачам. Ад шчасця ў Кахання нават выступілі слёзы. Разам, блізка прыціснуўшыся адзін да аднаго, адпачывала пара маладых людзей, ён і яна. А побач, баючыся спудзіць іх салодкі сон, прыладкаваліся Цярпенне і Ахвярнасць...

I. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/