Дзе можна лавіць рыбу



Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету лаведамляе, што згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 мая 2011 года №226 Навасёлкаўскае вадасховішча выключана з вадаёмаў, якія належаць для інтэнсіўных відаў лоўлі рыбы.

Згодна з дадзеным рашэннем, усе віды інтэнсіўнай лоўлі (лоўля з прымяненнем 20 кручкоў на прыладах рыбалоўства, падводнае паляванне, лоўля на дарожку з суднаў з рухавікамі) дазволены з 1 чэрвеня па 30 кастрычніка на наступных вадаёмах:
- участак р. Моўчадзь ад в. Дварэц да п. Гезгалы,
- участак р. Шчара ад в. Пархуты да в. Малая Воля,
- участак р. Неман ад в. Шаршні да в. Бандары,
- возера Вялікае Цахавое,
- возера Дзям'янаўцы,
- вадаём Плехава.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай МРІ АЖ і РС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/