Дзе былі людзі - цяпер там смецце...

strict warning: Only variables should be assigned by reference in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/acidfree/acidfree.module on line 574.


Чарговы рэйд-праверку за станам прыдарожных палосаў і іншых аб'ектаў гаспадаркі быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

Першым месцам прыпынку нашага рэйду стала пляцоўка для адпачынку "Мядзвінавічы" ля шашы рэпубліканскага значэння Ліда-Слонім-Быцень. У адрозненні ад лютага, калі праходзіў рэйд-праверка, стан пляцоўкі цяпер не задаволіў: калонка не працуе, прыпынак не прыбраны. Урна для смецця перапоўнена, і смецце па пляцоўцы "гуляе" само па сабе.

Затым мы наведаліся на могілкі ля вёскі Скіпоравічы, за стан якіх адказны Казлоўшчынскі пассавет. У канцы красавіка было прадпісана інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя навесці парадак на тэрыторыі могілак. Прадпісанне было выканана і могілкі прыбраны.

У ТАА "АРС Лігнарыя", што знаходзіцца ў г. п. Казлоўшчына, таксама ўсе прадпісанні выкананы. На тэрыторыі чыста, газон акуратна абкошаны. Агульны малюнак псуе толькі адно: каля месца для курэння (альтанка) стаіць урна для смецця, а ля яе валяюцца акуркі цыгарэт. Больш таго, унутры альтанкі на стале стаіць вялікая бляшанка, якая служыць попельніцай, а пад сталом таксама валяюцца акуркі. Самае цікавае, што той, хто прыбірае тут, гэтыя акуркі не кідае, а кідаюць, зразумела, самі работнікі гэтай установы. Цікава, а ім самім прыемна знаходзіцца на сметніку і ператвараць тэрыторыю сваей работы, на якой знаходзяцца шмат часу, у звалку для смецця? I гэта, бадай, праблема менталітэта, да якой трэба падыходзіць з іншага боку. Больш дзейсна было б пакараць не тых, хто прыбірае смецце, а тых, хто яго кідае.

Наступным аб'ектам праверкі стаў Казлоўшчынскі міні-рынак, што знаходзіцца каля Казлоўшчынскага пассавета. Тут смецце пад лавамі "схавалася" у асартыменце: тут вам і каробкі, і бутэлькі, і пакеты, і шмат іншага "дабра".

Завяршэннем рэйду стала пляцоўка для адпачынку "Галаўлі", што каля шашы Дзятлава-Навагрудак. Тут усе бездакорна.

Падводзячы вынікі рэйду, можна зазначыць, што задаволіла тое, што прадпісанне па ўборцы і абкошванні тэрыторый было, як мінімум, выканана напалову: газоны абкошаны ўсюды. А вось праблема са смеццем застанецца, бадай, надоўга. I самае галоўнае — што менавіта ў галовах людзей, якім уласнае сумленне дазваляе кідаць смецце на кожным месцы, куды яны прыходзяць.

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік Дзятлаўскай раёнай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Н. ВОЛЬНАЯ, карэспандэнт газеты "Перамога".

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/