Дзіцячы міні-футбол



Турнір па міні-футболу да 100-годдзя беларускага футбола, у якім удзельнічалі футбалісты 1998-2000 гадоў нараджэння, за яўнаю перавагаю выйграла каманда дзятлаўскай СШ №1. Выхаванцы трэнера Уладзіміра Ганчара атрымалі перамогі ва ўсіх чатырох матчах (СШ №1 - СШ №3 - 3:1, СШ №1 - Гезгалаўская гімназія - 1:0, СШ №1 — Дзятлаўская гімназія — 2:1, СШ №1 — Казлоўшчынская СШ — 1:0) і набралі 12 ачкоў.

Каманда пераможцаў выступіла ў наступным складзе: Яўген Чыжык, Вадзім Дранковіч, Эдуард Маркаў, Дзмітрый Лішык, Ігар Крагельскі, Ілья Котаў. Трэнер — Уладзімір Ганчар.

Другое месца, набраўшы 7 ачкоў, заняла каманда Дзятлаўскай гімназіі. Гімназісты абыгралі СШ №3 і Казлоўшчынскую СШ — па 2:1, згулялі ўнічыю — 1:1 — з гезгалаўскімі равеснікамі.

Трэцяе месца заняла каманда Гезгалаўскай гімназіі. Яна абыграла СШ №3 — 1:0 і два матчы завяршыла ўнічыю (абодва з лікам 1:1) — з камандамі Дзятлаўскай гімназіі і Казлоўшчынскай СШ.

Без перамог завяршылі турнір каманды дзятлаўскай СШ №3 і Казлоўшчынскай СШ. Паміж сабою аутсайдеры згулялі ўнічыю — 3:3.

Чацвёртае месца з улікам лепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў (5-8 супраць 5-9) дасталося камандзе Казлоўшчынскай СШ.

Б. ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/