Дварэц Радзівілаў (г. Дзятлава) - у рукі фундатара?



Замежны фундатар, які ўклаў сродкі ў рэстаўрацыю помніка культуры і мастацтва, можа атрымаць яго ў карыстанне. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Ўладзімір Грыдзюшка падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Ніхто не забараняе ўваход замежнікам у нашы помнікі культуры і мастацтва, - сказаў намміністра. - Калі бы сёння фундатар прыйшоў, яму стварылі бы рэжым найбольшай спрыяльнасці для таго, каб ён змог укласці свае грошы і заняцца рэстаўрацыяй і рэканструкцыяй".

У Беларусі ў дзяржаўным спісе знаходзяцца 1800 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Стан шматлікіх з іх пакідае жадаць лепшага. Як правіла, гэта аб'екты, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, уласнасці бюджэтных і іншых арганізацый.

"Калі прыедзе замежны фундатар і скажа, да прыкладу: я ўкладваю грошы ў дварэц Радзівілаў у Дзятлава, рэстаўрую яго і за гэта жадаю атрымаць дварэц у карыстанне, - ніякіх праблем у фундатара не паўстане. Беларускае заканадаўства дазваляе гэта зрабіць", - адзначыў намміністра

13 мая 2009, Мінск /БЕЛТА/.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/