Дух Максіма



Мы ўсе пад зоркаю Максіма
Сваё жыццё штодня снуём,
I ў нашых сэрцах яго імя
Іскрыцца любасці агнём.

Мы ад калыскі, з нараджэння
Ўбіраем дух яго надзей.
Хто мае чыстае сумленне -
Не заспакоіцца нідзе

За лёс Радзімы, люд гаротны,
Што хваляваў яго ўвесь час.
Ён там і ў міг перадсмяротны,
Пра край свой думаў і пра нас.

Плыве вясна штогод на крылах
У кліках-песнях журавоў.
Чакае край самотна, міла
Вяртання з выраю дамоў

Яго, Страціма, з-пад аблокаў.
Яго няма - ён там адзін.
А кліч нясецца адзінока:
- Прыйдзі, зірні на нас, Максім

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/