"ДОМ БЕЗ ГВАЛТУ"



Прафілактычная акцыя пад такой назвай праводзіцца ў Беларусі з 1 па 30 красавіка. Яе мэта -- далучыць грамадзян да аказання дапамогі і садзеяння дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнага недабрабыту. Сярод задач мерапрыемства -- расказаць грамадзянам аб негатыўных наступствах бытавых канфліктаў і неабходнасці своечасова рэагаваць на іх, у тым ліку і без жадання канфліктуючых бакоў; давесці інфармацыю аб магчымасцях дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у вырашэнні праблем, што ўзнікаюць у сем'ях, нарматыўных прававых актах, якія рэгулююць сямейныя адносіны; наладзіць пастаянны ўзаемаабмен інфармацыяй паміж грамадзянамі, дзяржорганамі і грамадскімі аб'яднаннямі аб фактах гвалту ў адносінах паміж блізкімі і мерах, якія прымаюцца па іх прадухіленні і папярэджанні.

Штогод на тэрыторыі Дзятлаўшчыны ў час сямейна-бытавых канфліктаў гінуць або атрымліваюць цяжкія цялесныя пашкоджанні ад 2 да 8 чалавек, а ўсё таму, што першае "рукапрыкладства" засталося непакаранае. У далейшым канфліктуючыя бакі хапаюцца за сякеры, нажы, у выніку чаго ламаюць лёс сабе, дзецям, родным. Часта гэта адбываецца з маўклівай згоды саміх ахвяраў і людзей, якія знаходзяцца побач -- родных, суседзяў.

Гвалт у сям'і -- гэта наўмысныя дзеянні фізічнай, псіхалагічнай, сэксуальнай накіраванасці аднаго члена сям'і ў адносінах да іншага члена сям'і, якія парушаюць правы асобы, свабоду, законныя інтарэсы, прыносяць фізічны або псіхалагічныя боль.

Сямейны гвалт неабходна спыняць у самым пачатку яго праяўлення, для чаго варта набрацца смеласці і паведаміць аб сваіх праблемах па тэлефонах:

  • кругласутачнай "прамой лініі" па прыёме паведамленняў аб фактах сямейнага недабрабыту і гвалту ў адносінах да дзяцей: 8(017) 372-73-87;
  • праграмы "Ла Страда" -- дапамога ахвярам гвалту: 8(029) 645-31-65 (з 9 да 21 гадзіны);
  • упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама: 8(0152) 72-13-45 (з 9 да 13, з 14 да 16 гадзін);
  • камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама: 8(0152) 74-34-10 (з 8. 30 да 17. 30);
  • Гродзенскага абласнога клінічнага цэнтра (псіхіятрыя, наркалогія): 170 (кругласутачна);
  • органаў унутраных спраў: 102 (кругласутачна).

А. ЛАМАКА, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/