ДОЎЖАЦЦА ПРАДМЕТНЫЯ АЛІМПІЯДЫ



3 15 па 23 лістапада ў раёне праходзіць другі тур рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У ім бяруць удзел вучні 8-11 класаў - пераможцы ўнутрышкольнага адбору. Самай папулярнай у другім туры стала біялогія: на ўдзел у алімпіядзе па гэтым прадмеце пададзены 29 заявак.

Больш за 20 удзельнікаў сабралі алімпіяды па матэматыцы, хіміі, беларускай мове, геаграфіі і фізіцы (адпаведна 26, 22, 24, 23 і 22 чалавекі). Самымі нешматлікімі сталі алімпіяды па астраноміі (2 вучні) і нямецкай мове (4 вучні).

Пераможцы і прызёры 2-га тура рэспубліканскай прадметнай алімпіяды прадставяць раён у 3-ім туры, які пройдзе ў Гродне з 13 па 15 студзеня 2015 года, аднак туды патрапяць толькі школьнікі якія набралі не менш за 50% правільных адказаў у раённым этапе.

Н.АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/