ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЛЮБІЦЬ ПАДАРОЖЖЫ



Калі вы маладыя і цікаўныя, вам ужо ёсць 18 гадоў, і вы марыце зарабляць уласныя грошы, тады гэтая прапанова для вас. Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў набірае юнакоў і дзяўчат для працаўладкавання ў якасці праваднікоў чыгуначнага транспарту.

Работа правадніком -- гэта магчымасць асвоіць новыя ўменні і навыкі, атрымаць дадатковую спецыяльнасць, высокая заработная плата (800 у. а.), падарожжы па Беларусі і Расіі, новыя знаёмствы, незвычайнае лета на колах.

Калі вас зацікавіла гэтае паведамленне, звяртайцеся ў Дзятлаўскі раённы камітэт ГА "БРСМ" на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, тэлефон 2-52-63, факс 2-52-61 або пакідайце свае паведамленні ў групе Дзятлаўскага РК ГА "БРСМ" (ВКонтакте). Чакаем вас.

Н. ЧУРАЙ, часова выконваючая абавязкі першага сакратара райкама ГА "БРСМ"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/