ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА



Літаратура. Музыка. Кіно. Тры віды мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Алена Ярмак, маладая настаўніца Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

Што пачытаць

Рэкамендую вядомы многім пакаленням раман Колін Макалоў "Поющие в терновнике". Гэта пранікнёная, узнёслая гісторыя кахання мала каго пакіне раўнадушным. Нягледзячы на свой вялікі аб'ём, кніга чытаецца лёгка.

Што паслухаць

"101 шэдэўр сусветнай класічнай музыкі". На дыску змешчаны лепшыя творы сусветна вядомых кампазітараў -- Альбіноні, Баха, Бетховена, Брамса, Вівальдзі. Кожны знойдзе твор на свой густ. Асабіста мне бліжэй творчасць Вівальдзі. Яго музыка лёгкая , зручная для выканання на скрыпцы, якую я выкладаю ў школе мастацтваў.

Што паглядзець

Старое добрае савецкае кіно -- "Дзяўчаты", "Службовы раман", "Каралева бензакалонкі". Простыя гісторыі, без ценю пошласці, добрыя. Выдатная рэжысура, ігра акцёраў -- усё гэта надае савецкім стужкам даўгавечнасць.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/