ДЭКАДА ПРАДУХІЛЕННЯ ДЗІЦЯЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ



Непакоіць, што нашы грамадзяне часта ігнаруюць элементарныя правілы з’яўлення ў зоне павышанай бяспекі, якой з’яўляюцца чыгуначныя пуці.
У 2012 годзе на Баранавіцкім аддзяленні адбыліся 4 выпадкі дзіцячага траўматызму (на Лідскім участку – 1 выпадак). У бягучым годзе на Беларускай магістралі ўжо адбыліся 4 выпадкі наезду рухомага саставу на дзяцей.

Адцягваючы ўвагу на размовы па мабільным тэлефоне, грамадзяне ставяць на карту сваё жыццё. Недапушчальна, калі падлеткі пераходзяць чыгуначныя пуці ў навушніках.

У маі на станцыі Барысаў загінула маладая жанчына з васьмігадовай дачкой, якая пераходзіла чыгуначныя пуці ў навушніках і не заўважыла прыбываючы цягнік. Праз два месяцы на перагоне Талочын-Каханава быў смяротна траўмаваны падлетак 14 гадоў, які пераходзіў пуці ў недазволеным месцы. З-за навушнікаў ён таксама не пачуў набліжэнне цягніка.

23 жніўня бягучага года на перагоне Ліда-Гутна было прыменена экстранае тармажэнне для прадухілення наезду на дзяцей, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях і не рэагавалі на моцна падаваемыя сігналы. Толькі дзякуючы пільнасці машыніста грузавога цягніка №3805 удалося пазбегнуць трагедыі.

З мэтай зніжэння ўзроўню невытворчага траўматызму на аб’ектах Беларускай чыгункі, у перыяд з 30 жніўня па 8 верасня 2013 года праводзілася дэкада прадухілення дзіцячага траўматызму. Работнікі чыгуначных прадпрыемстваў, органаў унутраных спраў на транспарце, ваенізаванай аховы, установаў адукацыі аб’ядналі намаганні, каб прадухіліць дзіцячы траўматызм.

Гібель чалавека на пуцях – заўсёды трагедыя. А калі бяда здарылася з дзіцём – гора бязмернае. Спадзяёмся, што праводзімая прафілактычная работа будзе садзейнічаць прадухіленню з’яўлення дзяцей на аб’ектах чыгуначнага транспарту і дазволіць знізіць дзіцячы траўматызм.

Л. ЦЯБІНСКАЯ, тэхнік-тэхнолаг Лідскай дыстанцыі пуці

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/