ДАСТОЙНА СЛУЖАЦЬ НАШЫ ЗЕМЛЯКІ



У горадзе Слоніме, у 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе ў батальёне сувязі служыць наш зямляк – радавы тэрміновай службы Дзяніс Уладзіміравіч Марчук.

На службу ён быў прызваны ў маі 2012 года. За гэты час Дзяніс узмужнеў, стаў прафесіяналам у сваёй воінскай спецыяльнасці – вадзіцеля-электрыка. Ведае матэрыяльную частку, правільна эксплуатуе баявую і іншую тэхніку. Асабіста правярае яе тэхнічны стан і гатоўнасць да баявога прымянення.

Правярае падрыхтоўку ўзбраення і тэхнікі да выхаду на кожнае вучэнне або заняткі. Дзяніса паважаюць і камандзіры, і саслужыўцы. Ён адказны і працаздольны, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу таварышам. За ініцыятыву і ўмелыя дзеянні неаднаразова быў заахвочаны камандаваннем часці.

Маці Дзяніса жыве ў г.п. Наваельня. Марына Міхайлаўна працуе паштальёнам у аддзяленні сувязі.
Камандаванне батальёна сувязі вайсковай часці 33933, у якой праходзіць службу Дзяніс, праз раённую газету выказвае словы падзякі яго маме, якая выхавала дастойнага грамадзяніна і абаронцу Айчыны.

С. БЫЧКО, намеснік камандзіра батальёна сувязі па ідэалагічнай рабоце в/ч 33933, гв. ст. лейтэнант

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/