ДАПАМАЖЫЦЕ АДШУКАЦЬ ЧАЛАВЕКА



Мастоўская міліцыя ўстанаўлівае месцазнаходжанне прапаўшага без вестак Аляксея Пятровіча Валковіча, 22.03.1988 года нараджэння, ураджэнца вёскі Путрышкі, Гродзенскага раёна, жыхара вёскі Дубна Мастоўскага раёна.

Ён 6 лютага 2010 года пайшоў на вечар-сустрэчу з выпускнікамі, які праходзіў у СДК вёскі Дубна, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

Прыкметы адшукваемага: на выгляд 20-25 гадоў, рост 165 сантыметраў, поўнага целаскладу, валасы карычневыя, кароткія, нос прамы, сярэдні, вочы цёмныя, твар круглы, вушы сярэднія, прылеглыя.

Асаблівыя прыкметы: на правым плячы татуіроўка ў выглядзе выявы тыгра, які стаіць на задніх лапах.

Быў апрануты ў сінія джынсы, світар спераду аранжавага, ззаду -- чорнага колеру, які зашпільваўся замком тыпу "маланка", красоўкі бела-аранжавага колеру на шнурках, куртку з байкі светлага колеру з капюшонам, якая зашпільвалася замком тыпу "маланка", шапку чорную вязаную з надпісам "Adidas".

Пры сабе А. П. Валковіч меў мабільны тэлефон "Nokia N-95".

Просім грамадзян, якім што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне адшукваемага, паведаміць пра гэта па тэлефонах у г. Масты: 8-01515-3-32-33, 3-38-67, 8-029-3148079 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па нумары 102.

_____________________________________________________________________________________________________
Боитесь оставлять без присмотра технику во дворе или дачу? Вы можете решить эту проблему легко. Вам необходимо видеонаблюдение купить и установить так, чтобы вы могли в любое удобное время проверять сохранность своего имущества. Это вас точно успокоит и вам перестанут сниться кошары.
_____________________________________________________________________________________________________

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/