Дайджэст МНС - 73



СУПРАЦЬПАЖАРНАЯ БЯСПЕКА Ў ГАРАЖЫ

Павялічыліся выпадкі пажараў гаспадарчых пабудоваў і гаражоў як на тэрыторыі вобласці, так і ў Дзятлаўскім раёне. Таму варта нагадаць асноўныя патрабаванні па супрацьпажарнай бяспецы ў прыватных гаражах.

У памяшканні гаража забараняецца пакідаць аўтамабілі пры наяўнасці ў іх працякання з паліўных бакаў, карбюратараў, а таксама з няспраўнымі сістэмамі электраабсталявання.

У гаражы нельга захоўваць предметы хатняга ўжытку, а таксама вадкасці, якія лёгка ўзгараюцца ў наступных колькасцях: бензіну — больш за 20 кілаграмаў, масла — больш за 5 кілаграмаў. Захоўваць указаную колькасць бензіна і масла можна толькі ў металічнай тары, якая шчыльна закрываецца.

У гаражы нельга фарбаваць аўтамабілі, запраўляць іх гаручым, мыць бензінам ці газай дэталі аўтамабіля, запальваць факелы для падагрэву рухавікоў машын. Таксама нельга выліваць адпрацаваныя нафтапрадукты ў каналізацыю або на тэрыторыю гаража.

АДБЫЛІСЯ ПАЖАРЫ

Пажар у прыватнай лазні адбыўся ў г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Знішчаны дах, перакрыццё, пашкоджана маёмасць. Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі.

У вёсцы Доўбневічы Дзятлаўскага раёна адбыўся пажар у прыватным драўляным хляве. Знішчаны дах і перакрыццё, пашкоджаны сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

СУМНАЯ СТАТЫСТЫКА

За прайшоўшы перыяд 2011 года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбыліся 720 пажараў. На пажарах і пры надзвычайных сітуацыях загінулі 79 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей.

У Дзятлаўскім раёне адбыліся 26 пажараў, на пажарах і пры надзвычайных сітуацыях загінулі 4 чалавекі.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/