Дайджэст - 72



АЎТАНОМНЫ ПАЖАРНЫ АПАВЯШЧАЛЬНІК УРАТУЕ ЖЫЦЦЁ

Гэты прыбор не займе многа месца ў вашым доме, ён просты ў выкарыстанні, не патрабуе тэхнічнага абслугоўвання. Прынцып яго работы заснаваны на пастаянным кантролі шчыльнасці навакольнага паветра. У выпадку задымлення, аўтаномны пажарны апавяшчальнік падасць сігналы — разбудзіць, калі спіце, папярэдзіць пра небяспеку, калі страцілі пільнасць.

Калі вы установіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік, вы абароніце сябе і блізкіх ад трагедыі. Дамаўладальнікам, якія заключаць першапачатковыя дамовы дабраахвотнага страхавання маёмастных інтарэсаў грамадзян да 30 верасня, аўтаномны пажарны апавяшчальнік будзе ўстаноўлены за кошт фонду Белдзяржстраха.

ЗГАРЭЛІ ГАСПАДАРЧЫЯ ПАБУДОВЫ

У вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна загарэўся хлеў, які не эксплуатаваўся. Пабудова знішчана агнём. Прычына — неасцярожнасць пры курэнні.

У вёсцы Пацэвічы Мастоўскага раёна гарэла прыватная лазня. Знішчаны дах і перакрыцці. Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і ўстройстваў.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/