Да вас ідзе дзяржаўны iнспектар працы...



У кастрычніку 2009 года кіраўніком дзяржавы быў падпісаны Указ №510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь". Ён уступае ў сілу з 1 студзеня 2010 года. Мэта прыняцця названага нарматыўнага прававога акта відавочна з яго назвы.

Што ж зменіцца з яго прыняццем? У першую чаргу вызначана кола суб'ектаў гаспадарання, якія належаць праверкам. У адпаведнасці з Указам да іх адносяцца арганізацыі, іх адасобленыя падраздзяленні, якія маюць уліковы нумар плацельшчыка, прадстаўніцтвы замежных арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама асобы, якія ажыцяўляюць прыватную натарыяльную, рамесную дзейнасць, займаюцца дзейнасцю ў сферы аграэкатурызму.

Па-другое, упершыню адным нарматыўным прававым актам дакладна вызначаны пералік дзяржаўных органаў (іх структурных падраздзяленняў, тэрытарыяльных органаў, падпарад-аваных арганізацый) і іншых аргані-зацый, якія ўпаўнаважаны заканадаўчымі актамі ажыццяўляць кантроль (нагляд). Усе яны названы ў Пераліку кантралюючых (наглядных) органаў і сфераў іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, зацверджанай Указам.

Па-трэцяе, названым Пералікам кантралюючых (наглядных) органаў і сфераў іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці за кожным названым орга-нам жорстка замацавана сфера яго дзейнасці. У сувязі з гэтым устаноўлена Указам норма, адпаведна якой тэма праводзімай праверкі павінна адпавядаць кампетэнцыі кантралюючага (нагляднага) органа.

Цяпер канкрэтна аб тым, што змяняецца ў ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду за захаваннем заканадаўства аб працы. Асабліва варта падкрэсліць, што прыняцце Указа не адмяняе абавязкі работадаўцаў забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы работнікаў, устаноўленыя Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы", іншымі нарматыўнымі прававымі актамі. На работадаўцах па-ранейшаму ляжыць адказнасць за невыкананне названых патрабаванняў, устаноўленая Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
У адпаведнасці з пунктам 23 Пераліку кантралюючых (наглядных) органаў і сфераў іх кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, зацверджанай Указам, Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь упаўнаважаны ажыццяўляць нагляд за захаваннем заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

Акрамя таго, Указам устаноўлена, што праверка суб'екта праводзіцца за перыяд, які не перавышае трох каляндарных гадоў, каторыя папярэднічаюць году, калі ва ўстаноўленым парадку прынята рашэнне аб назначэнні праверкі, а таксама за сышоўшы перыяд бягучага каляндарнага года. У адпаведнасці з Указам планавая праверка можа быць праведзена пры яе ўключэнні ў каардынацыйны план кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў залежнасці ад аднясення правяраемага суб'екта да высокай, сярэдняй або нізкай групы рызыкі.

Названым Указам устаноўлена перыядычнасць праверак работадаўцаў, зыходзячы з іх групы рызыкі. Калі работадаўца аднесены да высокай групы рызыкі — не часцей аднаго разу на працягу каляндарнага года. Калі па выніках праведзенай кантралюючым (наглядным) органам планавай праверкі парушэнняў заканадаўства правяраемым суб'ектам не ўстаноўлена, наступная планавая праверка гэтага суб'екта прызначаецца дадзеным кантралюючым (наглядным) органам не раней, чым праз два гады.
Калі работадаўца аднесены да сярэдняй групы рызыкі, перыядычнасць праверкі — не часцей аднаго разу ў тры гады. Калі па выніках праведзенай кантралюючым (наглядным) органам планавай праверкі парушэнняў заканадаўства на правяраемым суб'екце не ўстаноўлена, наступная планавая праверка гэтага суб'екта прызначаецца кантралюючым (наглядным) органам не раней, чым праз пяць гадоў.
Калі работадаўца аднесены да нізкай групы рызыкі, пра-веркі праводзяцца па меры неабходнасці, але не часцей аднаго разу ў пяць гадоў.

Дык як жа арганізацыі вызначыць: калі прыйдзе дзяржаўны інспектар працы? Вельмі проста. У адпаведнасці з Палажэннем кардынацыйныя планы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь фарміруюцца органамі Камі-тэта дзяржаўнага кантролю на паўгоддзе. Гэты план размяшчаецца на афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю або яго органаў у камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт не пазней 15 снежня года, які папярэднічае году правядзення пра-веркі, і 15 чэрвеня года, у якім плануецца правядзенне праверкі. Акрамя таго, работадаўца даведваецца аб маючай адбыцца праверцы з пісьма Дэпартамента. Так, у адпаведнасці з Палажэннем аб назначэнні планавай праверкі суб'ект павінен быць пісьмова папярэджаны не пазней, чым за 10 дзён да пачатку яе правядзення. Паведамленне, накіраванае па апошнім вядомым кантралюючаму (нагляднаму) органу месцы знаходжання (жыхарства) правяраемага суб'екта, лічыцца атрыманым ім пасля зыходу трох дзён з дня яго накіравання.

А. ПАЎЛОВІЧ,
галоўны дзяржаўны інспектар
Навагрудскай міжраённай
інспекцыі працы.

Комментарии

Имея почти

Имея почти 16-летний опыт работы, могу заявить, что эти "мифические " инспекторы появляются только тогда, когда кто-то получает траву на производстве... Условия труда и соответствие их Закону никого не интересует.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/