Да ўвагі уладальнікаў жылых домоў у сельскай мясцовасці



Электралічыльнік з'яўляецца законным сродкам вымярэння, калі ён прайшоў дзяржаўную метралагічную праверку, якая з'яўляецца сапраўднай на працягу 8 гадоў для аднафазных электралічыльнікаў. У апошні час выкананне работ па метралагічнай замене лічыльнікаў вельмі ўскладнілася, асабліва ў жылых дамах сельскай мясцовасці. Гэта звязана з тым, што работнікі Дзятлаўскага РЭС не могуць наведаць нежылыя дамы, якія выкарыстоўваюцца як дачы.

На працягу апошніх гадоў праводзіцца работа па адключэнні ад паветранай лініі электраперадачы жылых дамоў, дзе няма аплаты за электраэнергію, за нездавальняючы ці аварыйны стан электраправодкі, за адсутнасць дагавора на электразабеспячэнне. Па інфармацыі, атрыманай з сельскіх саветаў, праводзіцца адключэнне безгаспадарных дамоў. Электралічыльнікі з міжправерачным інтэрвалам, які сышоў (больш за 8 гадоў з моманту апошняй праверкі), страчваюць сваю законную сілу як сродак камерцыйнага ўліку, што таксама з'яўляецца падставай для адключэння.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС у далейшым плануе актывізаваць работу па адключэнні жылых дамоў з вышэйпералічанымі парушэннямі.

Грамадзяне, якія ў далейшым плануюць карыстацца электраэнергіяй у сваіх дамах, абавязаны:
— заключыць дагавор на забеспячэнне электраэнергіяй у аддзеле збыту энергіі па адрасе: г. Дзятлава, вул. Энергетычная,7;
— пры неабходнасці замены электралічыльніка ўзгадніць час з майстрам па тэлефоне 2-13-74 ці асабіста ў аддзеле збыту энергіі;
— пры змене ўладальніка дома перазаключыць дагавор на электразабеспячэнне на новага ўладальніка, прад'явіўшы адпаведны дакумент (дагавор куплі-продажу, пасведчанне аб праве на спадчыну і г. д.);
— калі абанент не плануе выкарыстоўваць электраэнергію на працягу 2-х і больш разліковых перыядаў, ён павінен паведаміць аб гэтым у аддзел збыту энергіі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2-13-74 або 2-71-65.

I. ФАРТОЦКАЯ, інжынер Дзятлаўскага раёна электрасетак.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/