Да 9-годдзя стварэння грамадскага абъяднання "БРСМ"



6 верасня 2002 года на з'ездзе Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі" і "Беларускі саюз моладзі" было прынята рашэнне аб стварэнні Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Сёння членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у нашай рэспубліцы, ва ўзросце ад 14 да 31 года, калі яны прызнаюць статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Мэтамі дзейнасці арганізацыі з'яўляюцца: стварэнне комплексных умоваў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, выхавання ў яе патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцяў.

За 9 гадоў арганізацыяй праведзена значная работа па шэрагу накірункаў: патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні моладзі, прапагандзе здаровага ладу жыцця, развіцці спорту і турызму, арганізацыі вольнага часу моладзі, прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, іншых негатыўных з'яў у маладзёжным асяродку.

Па стану на 1 верасня 2011 года раённая арганізацыя ГА "БРСМ" налічвае 1535 чалавек, аб'яднаных у 54 пярвічныя арганізацыі.

Традыцыйнымі ў нашым раёне сталі маладзёжныя акцыі "За любую Беларусь!", "Служым Беларусі", "Афганістан — ты наша памяць і боль", "Мы — грамадзяне Беларусі!", "Мы за здаровы лад жыцця", "Мой падарунак ветэрану", "За Беларусь!", "Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!", "Стоп — СНІД". Папулярныя сярод моладзі інфермацыйна-адукацыйныя флэшмобы і акцыі "Мяняй цыгарэту на цукерку!", "Стоп — алкаголь!", "Дрэнным звычкам — не" і іншыя.

Штогод райкамам ГА "БРСМ" сумесна з аддзелам па справах моладзі, аддзелам адукацыі і аддзелам культуры Дзятлаўскага райвыканкама праводзіцца фестываль патрыятычнай песні "Мая песня ў маім сэрцы". Сёлета пераможца раённага этапу фестывалю Ірына Гапоненка (Гезгалаўская гімназія) заняла 3-е месца ў намінацыі "Саліст" на абласным этапе фестывалю.

Сумесна з Саветам ветэранаў, аддзелам па справах моладзі і аддзелам адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама рэгулярна праводзяцца віктарыны сярод моладзі раёна "Што ты ведаеш пра Вялікую Айчынную вайну?", "1941 год: трагедыя, гераізм, памяць" і іншыя.

Для працоўнай сельскай моладзі праводзяцца спаборніцтвы сярод маладых аператараў машыннага даення, сярод маладых вадзіцеляў і маладзёжныхэкіпажаў, занятых на падрыхтоўцы глебы да сяўбы, сяўбе і ўборцы ўраджаю. Наибольшей папулярнасцю сярод працоўнай моладзі карыстаецца раённы турыстычны злёт, у якім штогод удзельнічаюць каля дзесяці каманд. Каманда-пераможца прадстаўляе раён на абласным этапе спаборніцтваў. У 2011 годзе ўдзел у ім прыняла каманда СВК "Граніт-Агра".

Моладзь прымае актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах, уваходзіць у склад выбарчых камісій, працуе ў якасці назіральнікаў на выбарчых участках. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі імкнецца падтрымліваць курс дзяржавы па фарміраванні здаровага ладу жыцця маладога пакалення. Мы аб'ядноўваем неабыякавых людзой, якія прыкладаюць намаганні, выкарыстоўвлюць уласныя здольнасці, каб зрабіць свае жыццё і жыццё сваіх равеснікаў цікавым, яркім, асэнсаваным.

Рэальныя справы, цікавыя для моладзі і карысныя для грамадства — вось аптымальны шлях да поспеху і прызнання нашай арганізацыі. Галоўнае— не заставацца раўнадушнымі да ўсяго, што адбываецца, бо мы —тое пакаленне, у руках якога будучыня краіны. У нас ёсць усе магчымасці, каб змяніць жыцце да лепшага.

Будзь з намі!

С. ВАЛЧКЕВІЧ, першы сакратар РКГА "БРСМ"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/