Чытацкі клуб "Прыгажосць"



"Прыгажосць" — такую цудоўную назву мае чытацкі клуб, які ўжо трэці год працуе ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. Яго задача - эстэтычнае выхаванне і прапаганда мастацтва. Тэматыка пасяджэнняў, якія дапамагаюць нам рыхтаваць работнікі мясцовай музычнай школы, Дома культуры, розная. Гэта музыка, паэзія, літаратура.

Хто з нас не любіць раманс? Менавіта яму і прысвячалася вечарына "А музыка гучыць". У чытальную залу бібліятэкі мы запрасілі наведвальнікаў клуба, якія пачулі цікавыя звесткі пра раманс — жывы лірычны водгук душы народа, што тварыў гераічную гісторыю.

На працягу ўсяго вечара гучалі рамансы Васіля Жукоўскага "Туга па мілым", Дзяніса Давыдава "Раманс", Канстанціна Бацюшкава "Каханне ў чоўне", Аляксанд-ра Пушкіна "Зімовы вечар", "Прабуджэнне", "Я памятаю цудоўнае імгненне", Пятра Вяземскага, Яўгена Баратынскага, Паўла Каценіна і іншых.

Кранула душу выканаўчае прафесійнае майстэрства гэтых твораў выкладчыкамі Казлоўшчынскай музычнай школы.

Фальклорнае свята "Душа частушка" мы таксама рыхтавалі з музычнай школай. Дапамагалі работнікі гарадскога Дома культуры.

Яно прайшло вельмі цікава. Бібліятэка-ры расказалі пра частушку і ў чым яе адрозненне ад лірычнай песні, пазнаёмілі з тэматыкай беларускіх прыпевак, якія ўслаўляюць каханне, працу. Гучалі і сацыяльныя прыпеўкі.

Назва гадзіны паэзіі "Праслаўляю каханне" гаворыць сама за сябе. Тэма кахання — вечная, як само жыццё. Няма і не будзе яму канца, пакуль жыве на зямлі чалавек. Тысячу разоў праўдзівы быў Горкі, які сказаў: "Каханне — гэта жаданне жыць." Гучалі вершы паэтаў Расіі і Беларусі, Украіны, Грузіі, Польшчы і іншых народаў.

На чарзе — пашыранае пасяджэнне клуба "Прыгажосць". Запросім на яго не толькі наведвальнікаў, але і самых актыўных карыстальнікаў паслугамі бібліятэкі. Гэта будзе ўрок грамадзянства па творчасці М.Савіцкага "Паклонімся агню яго сэрца".

Г. НІЧЫПАРОВІЧ, загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі.
"Перамога", №97.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/