ЧЫСЦІНЯ БЕЗ ХІМІІ



Даўно не сакрэт, што большасць бытавых чысцячых сродкаў прыносяць нам больш шкоды, чым карысці. Некаторыя з іх, напрыклад, утрымліваюць фармальдэгід, які прызнаны канцэрагенам і садзейнічае ўзнікненню ракавых хваробаў. Акрамя гэтага, практычна ўсе мыючыя сродкі забруджваюць паветра нашага жылля хімічнымі рэчывамі, шкоднымі для здароўя. Сутыкаючыся са скурай рук, мыючыя сродкі могуць выклікаць алергію, расслаенне пазногцяў, раздражненне. Мерамі прафілактыкі негатыўнага ўздзеяння на арганізм шэрагу бытавых сродкаў з'яўляецца выкарыстанне сродкаў асабістай абароны.

Зразумела, поўнасцю адмовіцца ад бытавой хіміі сёння могуць нямногія. Аднак дзеля ўласнага здароўя варта скараціць іх ужыванне да мінімуму, вярнуцца да старых, добра знаёмых сродкаў уборкі.
Так, для паўсядзённага мыцця посуду падыдзе сухая гарчыца. Яна добра ачышчае посуд ад тлушчу, добра змываецца. Калі патрэбна адчысціць дно каструлі ці вычысціць да бляску кубачак, падыдзе звычайная сода.

Бяспечны сродак для мыцця посуду -- сода з гарчыцай у суадносінах 1:3 адпаведна. Трэба змяшаць два гэтыя рэчывы і высыпаць у ёмістасць для чысцячага парашку з адтулінамі ў накрыўцы.
Для выдалення плямаў іржы з любога посуду, а таксама для паліроўкі сталовага серабра падыдзе звычайны лімон.

Калі вы хочаце адчысціць чайнік ад накіпу -- выкарыстайце звычайны сталовы воцат. Для гэтага заліце ў чайнік воцат з вадой у суадносінах 1:2, закрыйце носік чайніка і пракіпяціце яго столькі, колькі спатрэбіцца для таго, каб накіп сышоў. Затым добра вымыйце чайнік.

Воцат, увогуле, з'яўляецца ўніверсальным сродкам для навядзення чысціні ў пакоях. З яго дапамогай можна асвяжыць колер дываноў. Для гэтага воцат разбаўляюць вадой і чысцяць дыван шчоткай.
Дапамагае воцат выводзіць плямы, выдатна ачышчае плітку і кафлю ў ваннай і туалеце.

Сметанковае масла можа дапамагчы вывесці чарнільныя плямы. Апрацаваўшы пляму маслам, неабходна адразу ж прамыць яе вадой з мылам.

Адзін са спосабаў мыцця вокнаў -- сырая бульба. Неабходна разрэзаць сырую бульбу на дзве палавіны і працерці імі шкло, пасля чаго выцерці шкло сухой анучкай ці газетай.

А. МАЛАШАНКА, галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

_____________________________________________________________________________________________________
Хотите найти нужную работу? Легко! Все что от вас требуется – это знать чего вы действительно хотите от этой работы. Сейчас есть много вакансий, о которых можно узнать на сайте www.rabota.ua. Вам достаточно зайти и с помощью поиска найти именно то, что вы хотели. А также вы можете узнать какие работодатели являются лучшими и честными.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/