ЧЫРВОНЫЯ КОЛЕРЫ СТУДЗЕНЯ



Студзеню, акрамя чырвоных гранатаў, характэрны і іншыя самацветы чырвонага колеру -- ружовы кварц, александрыт і раданіт. Чырвоныя камяні -- гэта ўвасабленне асцярожнасці і разважлівасці. Вы ніколі не зробіце важнага крока без глыбокага абдумвання, калі не будзеце цалкам упэўнены ў паспяховым выніку. Для вас важней за ўсё інтэлект, і вы можаце спакойна дараваць сваім блізкім і падначаленым усё, калі яны неардынарныя і таленавітыя. З усіх чырвоных камянёў самымі шчаслівымі лічацца вогненна-чырвоны піроп і альмандзін.

Піроп -- гэта магніева-алюмініевы гранат ярка-чырвонага, вішнёвага, малінавага і чырвона-аранжавага колераў. Назва пайшла ад грэчаскага слова "пиропос" -- падобны агню. Піроп -- пастаянны спадарожнік алмазаў, ювелірны каштоўны камень, які ўпрыгожваў старажытнае адзенне, камень вельмі прыгожых таноў.

Другі прадстаўнік чырвоных гранатаў -- альмандзін. Яму прыпісваюць вельмі ўзбуджальныя якасці, гаючасць пры раненнях, запаленнях, успышках гневу. Альмандзін робіць уладальніка вясёлым, засцерагае ад сурокаў і вядзьмарства, прыносіць бадзёрасць і аптымізм. Цяжарным жанчынам забяспечвае добрыя роды, надае сілы і энергію. Чырвоны гранат -- цудоўнае ўпрыгажэнне для закаханых. Ён сімвалізуе ўпэўненасць у сваіх сілах, сяброўства, пачуццё ўдзячнасці. Дзяўчатам і маладым жанчынам надае асаблівы шарм і прывабнасць, засцерагае іх ад непрыемнасцей, узмацняе біяэнергетыку.

Чырвоныя гранаты і іх іншыя чырвоныя віды цудоўна глядзяцца ў пацерках, каралях, бранзалетах, кулонах і пярсцёнках, бо чырвоны колер -- гэта колер жыцця, крыві і мацярынскай любові, і ў гэтым іх асаблівая каштоўнасць. Акрамя таго, чырвоны колер азначае актыўнасць, запал, імкненне штосьці пакараць. Калі вы носіце чырвоныя камяні, то ў вас многа шанцаў стаць у сваім крузе першай. Галоўнаю мэтаю з'яўляецца выкарыстанне жыццёвых магчымасцяў і здзяйсненняў усіх жаданняў, бо чырвоны колер -- колер панавання, і калі вы нарадзіліся ў студзені, то асноўная рыса вашага характару -- амбіцыёзнасць, энергічнасць і настойлівасць. Вам уласціва не адступаць перад цяжкасцямі ў імкненні дасягнуць жадаемага.

А. БАГДАСАРАЎ, прафесар

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/