Чым карысны і шкодны радон?



Радыёактыўны газ радон з'яўляецца хімічным элементам VIII групы перыядычнай сістэмы Д. Мендзелеева і разам з геліем, неонам, аргонам, крыптонам і ксенонам адносіцца да сямейства інертных газаў.

Радон - аднаатамны газ без паху, смаку і колеру са шчыльнасцю 9,73 т/л, тэмпературай кіпення 61,9 градуса і тэмпературай плаўлення - 71 градус. Хімічна малаактыўны. Мае 25 натуральных і 16 штучных ізатопаў.

Па дадзеных ААН, у штогадовай дозе апраменьвання, якую атрымлівае чалавецтва, доля ўздзеяння прадуктаў ад іспытаў атамнай зброі і ад работы АЭС складае ўсяго адзін працэнт. А вось "уклад" медыцынскіх абследванняў (флюараграфія, рэнтген, лазералячэнне) больш сур'ёзны - 34% усёй гадавой дозы. На "ўзроўні" і прыродныя крыніцы радыяцыі, якія залежаць ад геалагічных і планетарных фактараў - 22%.

Асноўная ж доля радыяцыі прыходзіцца на ўздзеянне атмасферных прадуктаў распаду радыеактыўнага газу радону - 43%. Таму радон, як крыніца штучнай радыяцыі, больш шкодны за Чернобыль і Фукусіму разам узятых. А мы часам недаацэньваем гэта.

Радон у 7,5 раза цяжэй за паветра і таму ён канцэнтрыруецца ў неправетрываемых памяшканнях, асабліва на першых паверхах і паўпадвальных будынках, дзе яго вельмі добра могуць адчуць нашы з вамі... лёгкія. Таму, наведваючы, напрыклад, саўну ці які-небудзь працэдурны кабінет у санаторыі "Радон" ці іншай лячэбнай установе, упэўніцеся, што гэтае памяшканне перыядычна праветрываецца.

I, нягледзячы на гэта, радон лячэбны, асабліва радонавая вада з натуральных крыніцаў.

У адносінах да радона вельмі падыходзіць эпітэт "самы", які можна паўтараць неаднаразова: самы шкодны, самы інэртны, самы радыёактыўны, самы таксічны, самы лячэбны і самы каштоўны з усіх існуючых на Зямлі прыродных газаў.

А. БАГДАСАРАЎ, горны інжынер-геолаг, прафесар.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/